Мікалай Пятровіч Назаранка
Мікалай Пятровіч Наза́ранка (9 мая 1927, г.п. Сямёнаўка, Крамянчуцкая акруга, УССР) — беларускі жывапісец. БіяграфіяСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961 годзе. У 1963—1976 гадах выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце, у 1978—1988 гадах у БПІ. Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года. ТворчасцьПрацуе ў розных жанрах жывапісу ў рэалістычнай манеры. Сярод твораў: «На вызваленай зямлі» (1967); гістарычныя карціны «Партызаны» (1968), «Вайной апаленыя» (1975), «3 ліпеня» (1981), «Памяць» (1982), «Вясна 45 года» (1985), «Рабіна чырвоная» (1987); пейзажы «Зямля» (1969), «Цішыня» (1976), «Магілёўшчына» (1977), «Лагойшчына» (1979), «Бярэзіна», «Родная зямля» (абодва 1980), «Мірны вечар» (1984), «На дачы», «Бэз», «Сядзіба Верашчакі», «Мінск. Дом Ванюшкі» (усе 1990-я г.); партрэты «Аўтапартрэт» (1966), «М. Багдановіч» (1976), «Наташа» (1989), «Жаночы партрэт» (1996) і інш. Сям’яМае сыноў Пятра (нар. 1957) і Алега (нар. 1961), таксама мастакоў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia