Мікалай Сулістроўскі
Мікалай Сулістроўскі (каля 1755 — пасля 1799) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. БіяграфіяПрадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Тадэвуша (?—да 1785), падчашага ашмянскага і Юзэфы з Хамінскіх. Браты: Караль, Гілярый, Тадэвуш. З маладосці служыў у войску. З 1778 года таварыш ў харугві Канстанціна Людвіка Плятэра, старасты інфлянцкага, у гусарскай брыгадзе нацыянальнай кавалерыі. З 1778 года паручнік харугві Караля Станіслава Радзівіла, ваяводы віленскага (пасля Гераніма Радзівіла, Шымана Касакоўскага). З 1789 года маёр, з 1790 года віцэ-брыгадзір, з 1791 года брыгадзір. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года прыняў удзел у бітве пад Мірам 11 чэрвеня 1792, у баях на Падляшшы, бітве пад Берасцем 23 ліпеня 1792 года. З 1793 года ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года у Вялікім Княстве Літоўскім. Удзельнічаў у абвяшчэнні 16 красавіка 1794 года акта паўстання ў Шаўлях, адтуль з брыгадай рушыў на Вільню. Прысягнуў 30 красавіка 1794 года Віленскаму акту паўстання. Брыгада Сулістроўскага ўвайшла ў склад дывізіі пад камандаваннем Якуба Ясінскага. Удзельнічаў у бітве пад Палянамі 7 мая 1794 года, баях у Літве і Курляндыі. Пасля паўстання жыў у Прусіі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia