Мікалай Сідаравіч Шэлег
Мікалай Сідаравіч Шэлег (нар. 10 красавіка 1949, в. Крыстампалле, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне сусветнай эканомікі. Доктар эканамічных навук (2004), прафесар (2007). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка гандлю», 1971), Маскоўскі эканоміка-статыстычны інстытут (аспірантура, 1981), Расійская акадэмія дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (дактарантура, 2004). Працаваў у Мінскім абласным выканаўчым камітэце (з 1973, інспектар), Інстытуце эканомікі спажыўкааперацыі (з 1975, загадчык лабораторыі), Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь (з 1993, начальнік аддзела гандлю), Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1996, начальнік упраўлення гандлю, юстыцыі і кантрольна-фіскальных органаў), Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы (з 1998, начальнік аналітычнага ўпраўлення, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 2004, факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі, кафедра эканомікі гандлю і паслуг, прафесар). Навуковыя інтарэсы: эканоміка гандлю ва ўмовах інтэграцыі. УзнагародыЗначок «Отличник советской потребительской кооперации» (1991), медаль «За усердие» 2-й ступені Урада Расійскай Федэрацыі (2004), юбілейны знак «10 лет единения народов Беларуси и России» (2006) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia