Крыстампалле
Крыста́мпалле[заўв 1] (трансліт.: Krystampallie, руск.: Кристамполье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 30 км на захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. Гісторыя![]() Ранняя гісторыяУ XVIII ст. у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Быкоўскіх, уваходзіла ў дамен Русаковічы[3]. На 1784 год уласнасць Вінцэнта Якса-Быкоўскага. Ад прозвішча Быкоўскіх вёска таксама мела назву Быкаўская Слабада, Быкава. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1856 годзе Юзэфа Быкоўская, што была ўнучкай Вінцэнта, выйшла замуж за Уладзіслава Вайсенгофа, да якога вёска разам з Русаковічамі адышла праз вена. Пазней гэтымі землямі валодаў іх сын Ян Вайсенгоф, а далей Генрых Вайсенгоф (1859—1922), які ажаніўся з Людвікай Сакольскай. Пасля 1861 года вёска Крысцінполь у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1870 годзе вёска і маёнтак памешчыка Вайсенгофа ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета[2]. У 1889 годзе маёнткам валодала Жазафіна Генрыхаўна Вейсенгоф, таксама ў яе было 15 дзесяцін зямлі ў вёсцы[4]. Паводле перапісу 1897 года была капліца, хлебазапасны магазін, пітная ўстанова. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР, маёнтак нацыяналізаваны. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаныя калгасы «Добрая воля» і імя С. М. Будзённага, былі 2 кузні[2]. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска спалена. Пасля вайны вёска была адноўлена. 29 чэрвеня 2006 года вёска перададзеная з ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавета ў склад Праўдзінскага пасялковага савета[5]. Да 28 траўня 2013 года ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета вёска ўключаная ў Навапольскі сельсавет[6]. Насельніцтва
ЭканомікаУ 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчай філіі «Сяргеевічы» ААТ «Пухавіцкірайаграсервіс»[2]. Спіс вуліц
Вядомыя асобы
ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia