Сяргеевіцкі сельсавет (Пухавіцкі раён)
Сярге́евіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сяргеевічы. ![]() Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года — у Рудзенскім раёне, з 6 ліпеня 1935 года — у Смілавіцкім раёне, з 11 лютага 1938 года — у Рудзенскім раёне. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 31 сакавіка 1977 года ў склад сельсавета з Цітвянскага сельсавета перададзены пасёлак Праўдзінскі[1]. 29 чэрвеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Праўдзінскага пассавета[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia