Мікалай Цімафеевіч Архіпец
Мікала́й Цімафе́евіч Архі́пец (1922, в. Каменны Барок Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці — 1996) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1968—1979), намеснік старшыні Дзяржаўнага забеспячэння СССР (1979—1988). БіяграфіяУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1956 па 1961 год — кіраўнік Аршанскага будаўнічага трэста. З 1964 па 1968 год — кіраўнік будтрэста № 16 «Нафтастрой», які адбудоўваў горад Наваполацк. З 1969 па 1979 год узначальваў Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР, адкуль быў пераведзены на працу ў Маскву на пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага забеспячэння СССР. Заслужаны будаўнік БССР, Ганаровы грамадзянін Наваполацка (1986). Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені і дзесяццю медалямі. БібліяграфіяАўтар кнігі ўспамінаў «Время надежд и огорчений». Ушанаванне памяціУ гонар М. Ц. Архіпца на 40-годдзе горада Наваполацка была ўсталяваная памятная дошка. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia