Мікалай Цімафеевіч Гуціеў

Мікалай Цімафеевіч Гуціеў
Дата нараджэння 31 снежня 1912(1912-12-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 2007(2007-01-06) (94 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці графік
Месца працы
Жанр кніжная графіка, станковая графіка і жывапіс
Вучоба
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Мікалай Цімафеевіч Гуціеў (31 снежня 1912, г. Растоў-на-Доне, Расія — 6 студзеня 2007) — беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1968).

Біяграфія

Скончыў у 1961 годзе Маскоўскі паліграфічны інстытут. У Вялікую Айчынную вайну стварыў больш за 40 антыфашысцкіх плакатаў і больш за 70 малюнкаў і акварэлей (замалёўкі баявых аперацый, партрэты партызан).

У 1944—1972 гадах у выдавецтве «Беларусь», адначасова выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць

Працаваў у кніжнай і станковай графіцы і жывапісе. Творы кніжнай графікі адметныя пераканаўчай характарыстыкай літ. вобразаў: ілюстрацыі да кніг «Люба Лук’янская» К. Чорнага (1961), зборніка партызанскай паэзіі «Лясныя песні» (1970), беларускіх народных казак «Ілюша, Іванаў сын» (1965), «Цудоўная дудка» (1967) і інш. Серыі «Наваполацкі нафтазавод» (1959), «Полацкая нафтабудоўля» (19621963) вылучаюцца выразнасцю кампазіцыйнай будовы, разнастайнасцю графічных сродкаў (аловак, туш, акварэль, лінагравюра). Па ваенных замалёўках выканаў лінагравюры «Беларусь — край партызанскі», «Памяць» (абедзве 1969), «Партызанскія будні», «Партызанскі аэрадром» (абедзве 1975) і інш.

Сярод жывапісных работ: «Нарада камбрыгаў і камісараў Полацка-Лепельскай партызанскай зоны» (1975), «Нарачанскае лета» (1982), «Мая Беларусь», серыі пейзажаў «Нарач», «Нясвіж», «Аксакаўшчына», партрэты герояў-партызан (усе 19831987) і інш.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya