Мікалай Цітавіч Пятроў
Мікалай Цітавіч Пятро́ў[3] (руск.: Николай Титович Петров; 31 снежня 1892 — 11 снежня 1954) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1941), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949), Заслужаны ўрач БССР (1948). БіяграфіяНарадзіўся 19 снежня 1892 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1910 годзе скончыў гімназію, у 1915 годзе — Ваенна-медыцынскую акадэмію. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, будучы ардынатарам ваенна-палявога шпіталя на Заходнім фронце. У 1918 годзе пайшоў на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях Грамадзянскай вайны[4]. Пасля дэмабілізацыі ў 1921 годзе пераехаў у Беларусь і ўладкаваўся на працу ардынатарам Віцебскай гарадской бальніцы імя М. І. Калініна. З 1928 года ён узначальваў хірургічнае аддзяленне Віцебскай дзіцячай бальніцы, а з 1934 года быў асістэнтам кафедры Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Пад кіраўніцтвам Пятрова была створана Віцебская абласная станцыя пералівання крыві, пачаты прыём хворых касцявым туберкулёзам у Віцебскім туберкулёзным дыспансеры. Вучыўся методыцы аперацый на галаўным і спінным мозгу ў Мікалая Бурдэнкі, пасля чаго першым у Віцебску пачаў іх праводзіць. З 1935 года дацэнт Мікалай Пятроў загадваў кафедрай агульнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1937 годзе ён абараніў кандыдацкую, а ў 1940 годзе — доктарскую дысертацыі, а ў 1941 годзе быў зацверджаны на пасадзе прафесара[4]. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны адпраўлены ў эвакуацыю на Урал, працаваў прафесарам на кафедры факультэцкай хірургіі Свярдлоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Займаўся лячэбнай, прафілактычнай і кансультацыйнай дзейнасцю ў ваенных шпіталях[4]. Калі ў канцы 1943 года ў Яраслаўлі быў адноўлены Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Пятроў узначаліў у ім кафедру факультэцкай хірургіі. З восені 1944 года інстытут базіраваўся ў Мінску[4]. Пад кіраўніцтвам Пятрова была створана ўзорная клінічная хірургічная база інстытута, абаронены чатыры кандыдацкія дысертацыі. З’яўляўся аўтарам больш за 30 навуковых работ у галіне хірургіі. Будучы практыкуючым хірургам, Пятроў прапанаваў некалькі прагрэсіўных удасканаленняў хірургічных аперацый на страўніку і пры нагнаеннях канечнасцяў, што дазволіла знізіць колькасць ускладненняў і смяротнасць аперацый[4]. З 1944 года Пятроў займаў пасаду прарэктара па навукова-вучэбнай рабоце Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У якасці прадстаўніка Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце I Асамблеі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Памёр 19 снежня 1954 года[4]. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках побач з магілай жонкі. Навуковая дзейнасцьНавуковая дзейнасць М. Ц. Пятрова ў галіне паталогіі органаў брушной поласці, пералівання крыві, агнястрэльных пашкоджанняў нервовай сістэмы і інш. Аўтар больш за 30 навуковых прац. Кіраваў падрыхтоўкай 4 кандыдацкіх дысертацый[5]. Сям’я
Узнагароды і званніЗаслужаны ўрач Беларускай ССР (1948), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1949). Быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», двума медалямі[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia