Мікашэвічы (станцыя)

Станцыя
Мікашэвічы
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Баранавіцкае аддзяленне
Мікашэвічы (Беларусь)
Мікашэвічы
Мікашэвічы

Мікашэ́вічы (трансліт.: Mikaševičy, руск.: Микашевичи)[1] — станцыя Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана ў горадзе Мікашэвічы; на лініі Калінкаівчы — Лунінец, паміж п.п. Браніслаў і ст. Сітніца.

Гісторыя

Станцыя была пабудавана ў XIX стагоддзі на Палескай чыгуначнай лініі. У першай палове XX стагоддзя станцыя была польскай памежнай на мяжы з Савецкім Саюзам. Станцыя мела пасажырскі рух Брэст — Мікашэвічы з прамымі вагонамі з Варшавы, Вільні. З савецкага боку Жыткавічы былі памежнай станцыяй. Прымежны пасажырскі рух праводзіўся, за выключэннем першых гадоў пасля ўключэння Заходняй Беларусі ў склад Польшчы. У напрамку СССР цягнікі з Мікашэвічаў рухаліся да Гомеля.

Зімой 1947 года ў будынку вакзала Якуб Колас прымаў выбаршчыкаў як кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР ад Мікашэвіцкай выбарчай акругі, аб чым сведчыць шыльда на вакзале сёння.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya