Фальварак Ракуцёўшчына
Фальварак Ракуцёўшчына — былая сядзіба шляхціца В. Лычкоўскага на паўднёвым ускрайку вёскі Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна. Цяпер у сядзібе размяшчаны музей Максіма Багдановіча, філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. НазваНазва вёскі Ракуцёўшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання. Ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Rakutis, у якім аснова Rak- пашыраная антрапанімічным пашыральнікам -ut-. Гэтая ж аснова ў старабалцкага паходжання двухасноўных імёнах Rak-man'as, Rak-tar'as[1]. Ад гэтага ж антрапоніма тапонімы Ракуцева, Ракуці ў гэтым жа маладзечанска-вілейскім рэгіёне. ГісторыяУ часы Расійскай імперыі фальварак быў у складзе Вілейскага павета. Летам 1911 года ў сядзібе гасцяваў Максім Багдановіч. «Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця!» — так назваў паэт гэты час, тут ён напісаў два цыклы вершаў: «Старая Беларусь» і «Места» (усяго 17 вершаў) і дзве паэмы «Ў вёсцы» і «Вераніка». У 1921—1945 гадах фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[2][3][4][5]. Музеефікацыя ракуцёўшчынскіх мясцін пачалася ў 1970-я гады. У 1977 годзе ў вёсцы Ракуцёўшчына на ўспамін пра быццё тут Максіма Багдановіча пастаўлены два помнікі-валуны — адзін як вечная свечка памяці, на другім выбіты радкі з «Санэта» Багдановіча. У 1981 годзе ў вёсцы каля помніка вядомымі беларускімі пісьменнікамі пасаджаны мемарыяльны «Максімаў сад» (70 дрэў)[6]. У 1994 годзе створаны філіял музея Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына», у 2014 годзе праз рэарганізацыю ён стаў філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. НасельніцтваСядзіба«Фальварак Ракуцёўшчына» ўключае ў сябе: сядзібу Лычкоўскіх (Дом гаспадара, Дом арандатара, гаспадарчую пабудову гумно), тэрыторыю вакол сядзібы, крыніцу Максіма, помнік і пісьменніцкі парк. Музейны комплекс узнавіў планіроўку сядзібы дробнапамеснага шляхціца канца 19-пач. 20 ст. з усімі пабудовамі і агароджай уяўляе замкнёны прамавугольнік прыкладна 50Х50 метраў. Экспазіцыя музеяПры стварэнні музея зроблена спроба паказаць жыццё небагатай шляхты ў пач. ХХ ст. Дамок арандатара![]() У першую чаргу быў адноўлены «дамок арандатара», дзе жыў М.Багдановіч асобна ад гаспадароў фальварка. У гэтым дамку, як сцвярджаў сам паэт, вельмі добра пісалася. Паколькі да гэтага часу не выяўлена ніводнага прадмета, звязанага з паездкай Багдановіча ў 1911 годзе на Беларусь, у інтэр’еры двух пакояў «дамка арандатара» былі выкарыстаны прадметы побыту ХХ ст., якія знойдзены ў фальварку і навакольных мясцінах: драўляны ложак, стол. На ім размешчаны кнігі французскіх аўтараў, якімі захапляўся М.Багдановіч (П.Верлен, Г.Флабэр, Ш.Бадлер). Над сталом лунае птушка з саломкі, як сімвал паэтычнага натхнення. Цэнтральнае месца займае фотаздымак дзевятнаццацігадовага Максіма Багдановіча, побач − яго адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок» (1913 г.), фотаздымкі сяброў Антона і Івана Луцкевічаў, В.Ластоўскага, паштоўкі з выявамі Вільні. Дом гаспадараУ Доме гаспадара ўзноўлены інтэр’еры гасцёўні, кухні, створаны дзіцячы пакой. Самая вялікая частка экспазіцыі размясцілася ў гасцёўні. Рэканструкцыя інтэр’ера гэтага пакоя суправаджалася стварэннем некалькі рамантызаванай атмасферы, на якую звяртала ўвагу ў сваіх успамінах Я.Шабуня. Менавіта тут маладога паэта сустракалі гаспадары з беларускай гасціннасцю і шчырасцю, былі яго суразмоўцамі і дарадцамі. Для стварэння адпаведнага настрою і адлюстравання тагачаснага жыцця шляхціца выкарыстаны кнігі і газеты, якія падкрэсліваюць адукаванасць гаспадара, яго актыўную жыццёвую пазіцыю, цікаўнасць да гісторыі і літаратуры. Асаблівую ўтульнасць пакою надае вялікі круглы стол, які займае цэнтральнае месца і сервіраваны для гарбаты. Экспануюцца фотаздымкі родных гаспадара, Зоф’і Лычкоўскай, Эміліі Шабуні і яе дачкі Яніны, да якой вельмі цёпла ставіўся М.Багдановіч. Кухня ў дамах дробнай шляхты выкарыстоўвалася па сваім прамым прызначэнні − для прыгатавання ежы і захоўвання прадуктаў. Яе інтэр’ер адноўлены часткова, экспануюцца тыповая мэбля і прадметы хатняга ўжытку. Вязанкі часныку і цыбулі, сушаных яблыкаў і зёлак ствараюць адчуванне таго, што тут жывуць сапраўдныя гаспадары, гасцінныя і шчодрыя. ГумноУявіць тагачаснае жыццё беларусаў, «поўнае штодзённага клопату», можна пры наведванні гумна, якое раней служыла для захавання і сушкі снапоў і іх далейшага абмалоту. У экспазіцыі прадстаўлены прылады працы селяніна: сярпы, цапы, жорны, малацілка, веялка, сячкарня, прылады для апрацоўкі ільну. У цэнтры − тагачасныя транспартныя сродкі: сані і воз − узор сталярнай і кавальскай працы. Прадстаўлены таксама вялізныя карабы для захоўвання зерня, пляцёнкі з лазы і саломы, бочкі для квашэння агуркоў і капусты, кубельцы для сала, дзежкі. ДзейнасцьУ музеі ладзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці (25 траўня) і Дня нараджэння М.Багдановіча (9 снежня), якія ўключаюць ускладанне кветак ля помніка ў Максімавым садзе, правядзенне імпрэз, літаратурных вечарын. Ракуцёўскае летаШтогод тут адбываецца свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», прысвечанае памяці Максіма Багдановіча: у ліпені на тэрыторыі музея збіраюцца паэты, музыкі і спевакі, ладзяцца выступы на творы М.Багдановіча і іншых беларускіх паэтаў Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia