Мікіта Віталевіч Супрановіч
Мікіта Супрановіч (нар. 27 лютага 2001, Вілейка) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Спартак» з Кастрамы. Клубная кар’ераВыхаванец ДЮСШ-2 горада Барысава, з 2018 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год трывала замацаваўся ў дублі. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай барысаўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 года ў матчы супраць «Слуцка» (3:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым рэгулярна з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе, часам выхадзіў у стартавым складзе. У студзені 2022 года адправіўся на збор з санкт-пецярбургскім «Зенітам-2», і ў лютым «Зеніт» аформіў арэнду абаронцы ў БАТЭ[3]. За паўгады згуляў за «Зеніт-2» у ФНЛ-2 у чатырох матчах і адзначыўся адным голам. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[4]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе дзяржынскага клуба. У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ[5], аднак у студзені 2023 года пачаў шукаць новы клуб. У лютым 2023 года на правах арэнды далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[6], дзе таксама стаў іграком асновы. Пакінуў бабруйскі клуб у ліпені 2023 года[7] і хутка далучыўся да расійскага «Спартака» з Кастрамы[8]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia