Мікіцічы
Мікі́цічы[1] (трансліт.: Mikicičy, руск.: Микитичи) — хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружан, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Брэст. Насельніцтва — 3 жыхары, 3 двары (2005). ГісторыяПаводле рэвізіі 1563 года ў Мікіціцкім войтаўстве, уласнасць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[2]. За расійскім часам — у Мікіціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, маёнтак Трэмбіцкіх з фальваркамі Балабанаўка і Скопаўка, 1767 дзесяцінаў[2]. На пачатку XX стагоддзя ў маёнтку 68 жыхароў. За міжваеннай Польшчай — калонія, спярша ў аднайменнай гміне[3], а з 22 студзеня 1926 увайшла ў склад створанае гміны Пружана[4] Пружанскага павета Палескага ваяводства. З верасня 1939 года вёска ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 снежня 1962 — у Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гродзенскай вобласці). Да 18 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Калазубскага сельсавета[5]. У 2003 годзе 4 гаспадаркі, 4 жыхары. Да 2009 года ўваходзіла ў склад Ружанскага сельсавета. Рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 1 снежня 2009 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Ружанскага пасялковага савета[6]. ТранспартАўтамабільная дарога Н523 Клепачы — Варанілавічы — Юндзілы[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia