Міраслаўка
Мірасла́ўка[1] (трансліт.: Miraslaŭka, руск.: Мирославка) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета. Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавета[2]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавета[3]. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 32 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 140 км ад Мінска. На западзе мяжуе з лесам, цяче рака Бярэзіна (прыток Дняпра). Бліжэйшая вёска — Чырвоны Араты, за 1,4 км на паўдневы ўсход ад цэнтра Міраслаўкі. ТранспартЗа 28 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Тачанка на лініі Асіповічы — Градзянка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Брадзец і Капланцы і далей па шашы Мінск — Магілёў. Планіровачна складаецца з 2 працяглых паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяСучасная вёска вядома з XVIII стагоддзя. Але на паўднёвай ускраіне, на пясчанай пойме высокага левага берага Бярэзіны размешчаны курганны могільнік, за 1,5 км на поўнач ад вёскі — другі могільнік, за 1 км на паўночны захад ад вёскі — паселішча, дзе знойдзены крамянёвыя прылады працы эпохі мезаліту, неаліту і бронзавага веку. Гэта сведчыць аб зясяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. У 1800 годзе ўласнасць памешчыка М. Шэмета, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. На 1890 год уласнасць памешчыка Лукашевіча. У гэты ж год адкрыта школа граматы, у якой у першы год навучалася 11 хлопчыкаў. У 1912 годзе школа пераўтвараецца ў аднакласнае народнае вучылішча. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы зарэгістраваны вятрак з млынам, хлебазапасны магазін. У 1921 годзе арганізаваны гурток па ліквідаціі непісьменнасці, у 1928 годзе — сельскагаспадарчая камуна «Уперад», у 1931 годзе — калгас «Запаветы Леніна». На франтах Вялікай Айчынай вайны загінулі 50 вяскоўцаў. У баях каля вёскі ў 1941 годзе загінулі 9 савецкіх воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле за 0,5 км на захад ад вёскі. На 1980 год у складзе калгаса «Бярэзіна» (цэнтр — вёска Брадзец). Клуб, бібліятэка, магазін, спартыўная пляцоўка, фермы буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia