Сяліба (Бярэзінскі раён)
Сялі́́ба[1] (трансліт.: Sialiba, руск.: Селиба) — аграгарадок у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сялібскага сельсавета[2]. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 35 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 136 км ад Мінска, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Нясята, на рацэ Бярэзіна[3]. ГісторыяВёска вядомая з 1858 года. Знаходзілася ў складзе маёнтка Брадзец у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, З’яўлялася ўласнасцю памешчыка Лукашэвіча. У 1880-х гадах ён распрадаў свае землі яўрэям. 21 чэрвеня 1910 года пажар знішчыў 146 пабудоў. У 1917 годзе вёска мела 75 двароў, 459 жыхароў і паштовае аддзяленне. Арганізавалася савецкае таварыства «Чырвоны селянін». У 1918 годзе — Савет сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. У 1919 годзе польскія легіянеры ўчынілі яўрэйскі пагром. 6 кастрычніка 1921 года адкрыўся рабочы клуб, потым бібліятэка. У пачатку 1920-х гадоў пачала працаваць яўрэйская школа. У 1924 годзе была адкрыта 4-гадовая школа з беларускай мовай навучання, сельска-гаспадарчае таварыства, медпункт. У 1927 годзе яўрэйскай пачатковая школа пераўтварылася ў сямігадовую. У 1930-х гадах дзейнічала 3 грамадскія лазні, пошта. У 1929 годзе пачалася калектывізацыя, і ў яўрэйскай частцы вёскі быў створаны калгас імя Калініна. У 1934 годзе ў беларускай частцы вёскі быў створаны калгас імя Будзённага. 25 ліпеня 1936 года ў будынку былой сінагогі быў адкрыты клуб на 300 месцаў. У 1937 годзе беларуская і яўрэйская школы былі аб’яднаныя ў адну (з 1940 года — сярэдняя). У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года была акупіравана нямецка-фашысцкімі войскамі. У баях за вызваленне вёскі загінула 30 савецкіх воінаў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 42 вяскоўцы. У памяць аб іх у 1967 годзе ў скверы была ўсталявана скульптура воіна. У 1969 годзе пачалі дзейнічаць фотаатэлье, швейная і абутковая майстэрні. У 2003 годзе дзейнічалі сельсавет, аддзяленне сувязі, сярэдняя і музычная школы, сталовая, камбінат бытавога абслугоўвання, дзіцячы садок, 2 крамы, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, інтэрнат, ашчадная каса, АТС, аддзяленне сувязі[4]. Да 28 мая 2013 года з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Сялібскага сельсавета. Пасля скасавання Сялібскага сельсавета ўключаная ў Капланецкі сельсавет[5]. НасельніцтваПланіроўкаПланіровачна вёска складаецца з 3 асноўных вуліц, галоўная з якіх — адрэзак дарогі — крывалінейная, працяглая. Грамадскія будынкі размешчаныя на галоўнай вуліцы сярод жылой забудовы. На ўскраінах і ў цэнтры сярод драўляных забудоваў узведзеныя 1- і 2-павярховыя мураваныя дамы. Інфраструктура
Славутасці
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia