Мірацічы
Міра́цічы[2], у мясцовай гаворцы Міра́тычы[2] (трансліт.: Miracičy, руск.: Миратичи) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета. ГісторыяУ XIX — пачатку XX стагоддзяў вёска і 5 аднайменных хутароў у Навагрудскім павеце Мінскай губерні. У міжваенны час мястэчка ў гміне Райца Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3]. Тым часам у вёсцы было 7 гаспадарак — Майсевічы, Булгакі, Пятроўскія, Тэраевічы, Барташэвічы і Абламовічы. Падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе каля Міраціч партызаны абстрэльвалі немцаў пры адступленні, за што немцы спалілі вёску. У 1940—1954 гадах цэнтр Міратыцкага сельсавета. У 2006—2007 гадах у вёсцы быў пабудаваны новы праваслаўны храм у імя Святога Міхала Арханёла.[4] Славутасці
Страчаная спадчына![]() ![]()
Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia