Рамейкі (Карэліцкі раён)
Раме́йкі[1] (трансліт.: Ramiejki, руск.: Рамейки) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета. НазваНазва адыменнага паходжання, ад аднаасноўнага балцка-літоўскага імя Rameika. Аснова Ram- звязаная з літоўскім ramus "спакойны", яна выкарыстоўваецца і ў двухасноўных імёнах.[крыніца не паказана 31 дзень] На Наваградчыне былі яшчэ адны Рамейкі (цяпер не існуюць) — цераз Карэлічы, каля Шчорсаў, верагодна ў сувязі з адным і тым ж носьбітам імя Рамейка[крыніца?]. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. у асобным спісе наваградскіх баяраў, якія "людзей не маюць, таму самі да службы маюць ехаці", згадваюцца "Пашко Ромеиковичъ", "Михалко Ромеикович", "Дашко Ромеикович"[2]. Побач з Рамейкамі — Трасейкі і Насейкі, а ў бок Дзятлава — Данейкі, Ліжэйкі, Цяцейкі, Жадзейкі, усе ад адпаведных аднаасноўных імёнаў з іменным пашыральнікам -eik-[крыніца?]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia