Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў
Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў (сапраўднае прозвішча Шэйнфінкель, партыйныя псеўданімы Лёва, Канстанцінаў[2]; 27 лістапада 1879, г. Херсон — 20 сакавіка 1925, Нерва, каля Генуі, Італія) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Палескага камітэту РСДРП(б). БіяграфіяСям’яНарадзіўся ў сям’і сельскагаспадарчага арандатара, яўрэй. Брат Героя Працы В. К. Шэйнфінкель . Раннія гадыУ 1892 годзе паступіў у Херсонскае сельскагаспадарчае вучылішча, якое не скончыў. З 1898 па 1899 працаваў у губернскім статыстычным упраўленні. У 1902 выехаў за мяжу: спачатку ў Берлін, потым у Берн), дзе ўстанаўлівае сувязі з рэдакцыяй газеты «Іскра » і знаёміцца з У. І. Леніным. З 1903 года стаў членам РСДРП і вярнуўся ў Расійскую імперыю, спачатку ў Кіеў, потым пераехаў у Гомель. Вёў працу ў Гомелі па стварэнні і аб’яднанні сацыял-дэмакратычных арганізацый Палескага раёна[2]. З 1904 года старшыня Палескага камітэту РСДРП(б)[2], які ахопліваў сваім уплывам частку Магілёўскай, Чарнігаўскую і Палтаўскую губерні. Дэлегат III (Лонданскага) з'езду РСДРП у 1905 годзе[2]. Прымаў удзел у рэвалюцыі 1905-7 гадоў. У пачатку 1906 рэдактар сацыял-дэмакратычнай газеты «Труд» у Гомелі. Як агент ЦК РСДРП адпраўлены на поўдзень Расійскай імперыі ва Украіну. Працаваў у Адэсе і Екацярынаславе[2]. У 1907 Ваенны суд прысудзіў да спасылкі на вечнае пасяленне ва Усходнюю Сібір у Іркуцку[2]. Праз тыдзень уцёк. У 1908[2] збег за мяжу ў Вену. За мяжойПрацаваў у Парыжскай бальшавіцкай групе, у 1911 годзе быў адным з лектараў партыйнай школы ў Ланжумо[2][3], у тым жа годзе на нарадзе членаў ЦК бальшавікоў быў абраны ў склад Тэхнічнай камісіі, якая павінна была выконваць функцыі распушчанага Замежнага бюро ЦК. У 1911 годзе далучыўся ў Францыі да «прымірэнцаў»[2] і адышоў ад бальшавікоў. Вярнуўся ў Расію пасля Лютаўскай рэвалюцыі і ў 1917 годзе на VI з'здзе РСДРП(б) разам з «міжраёнцамі » быў прыняты ў партыю бальшавікоў[2]. Працаваў у Петраградскай харчовай управе. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыіПасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года член калегіі наркамата харчавання РСФСР, потым — член Усерасійскай эвакуацыйнай камісіі. З 19 чэрвеня па 17 снежня 1919 года член РВС Паўднёвага фронту , з 1921 — наркам харчавання Украінскай ССР, а потым наркам земляробства Украінскай ССР[2]. У 1922—1924 гадах па рэкамендацыі У. І. Леніна прызначаны наркамам фінансаў РСФСР і намеснікам наркама фінансаў СССР. Адзін з кіраўнікоў грашовай рэформы 1922-24 гадоў . З 1924 года намеснік старшыні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР і кандыдат у члены ЦК РКП(б). Член УУЦВК , ЦВК СССР[2]. Цяжка хварэў, але адмаўляўся ад лячэння і ў лютым 1924 Саўнаркам СССР спецыяльнай пастановай накіраваў яго на лячэнне. Але было ўжо позна. Памёр у г. Нерва, паблізу Генуі ў Італіі. Урна з прахам пахавана на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны[2]. Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia