Міхалёўка (Брагінскі раён)
Міхалёўка[1] (трансліт.: Michalioŭka, руск.: Михалёвка) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (87 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2]. Побач ёсць радовішчы гліны. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 43 км на поўдзень ад Брагіна, 71 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 162 км ад Гомеля. Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. ГідраграфіяНа рацэ Несвіч (прыток ракі Брагінка). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўдні і поўначы далучаюцца 2 кароткія просталінейныя шыротныя вуліцы. Забудавана двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Міхалёўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў 1943 годзе спалілі 52 двары, забілі 4 жыхароў. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Крукі). З 30 снежня 1927 года па 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крукоўскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia