Міхал Вівег
Міхал Вівег (чэшск. : Michal Viewegh ) (нарадзіўся 31 сакавіка 1962 ) — чэшскі пісьменнік і публіцыст , самы паспяховы на сённяшні дзень празаік .
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і хіміка і юрысткі . У 1980 годзе скончыў гімназію ў Бенешаве , вывучаў багемістыку і педагогіку на Філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта ў Празе (скончыў навучанне ў 1988 годзе).
Пачаў друкавацца ў 1983 годзе, у часе навучання ва ўніверсітэце. Пасля атрымання дыплома некаторы час працаваў па спецыяльнасці (настаўнікам). З 1993 года на працягу двух гадоў быў рэдактарам у выдавецтве «Чэшскі пісьменнік », пасля займаўся выключна ўласнай творчасцю.
Лаўрэат прэміі Іржы Ортэна за 1993 год.
Творчасць
«Názory na vraždu» , 1990 («Погляды на забойства») — аўтарскі дэбют .
«Báječná léta pod psa» , 1992 («Казачныя гады псу пад хвост»)
«Nápady laskavého čtenáře» , 1993 («Ідэі ласкавага чытача»)
«Výchova dívek v Čechách» , 1994 («Выхаванне дзяўчат у Чэхіі», па-беларуску ў часопісе «ARCHE », пераклад Сяргея Сматрычэнкі )
«Účastníci zájezdu» , 1996 («Удзельнікі падарожжа»)
«Zapisovatelé otcovský lásky» , 1998 («Запісвальнікі бацькоўскай любові»)
«Povídky o manželství a o sexu» , 1999 («Апавяданні пра шлюб і секс»)
«Nové nápady laskavého čtenáře» , 2000 («Новыя ідэі ласкавага чытача»)
«Švédské stoly aneb Jací jsme» , 2000 («Шведскія сталы, альбо Якія мы»)
«Román pro ženy» , 2001 («Раман для жанчын»)
«Báječná léta s Klausem» , 2002 («Казачныя гады з Клаусам»)
«Případ nevěrné Kláry» , 2003 («Справа нявернай Клары»)
«Na dvou židlích» , 2003 («На двух крэслах»)
«Vybíjená» , 2004
«Tři v háji» , 2004 — супольна з Галінай Паўлоўскай і Івай Герцыкавай
«Lekce tvůrčího psaní» , 2005 («Урокі творчага пісьма»)
«Andělé všedního dne» , 2007 («Анёлы будзённасці»)
Творы Міхала Вівега перакладзеныя на венгерскую , беларускую , нідэрландскую , харвацкую , нямецкую , балгарскую , сербскую , дацкую , славенскую , рускую , польскую , італьянскую , англійскую , французскую , літоўскую , Іспанскую , фінскую , македонскую , кітайскую мовы і іўрыт .
Зноскі
↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
↑ Michal Viewegh // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
↑ Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.
Спасылкі
Тэматычныя сайты Слоўнікі і энцыклапедыі