Міхась Вышынскі
Міхась (Міхаіл Антонавіч) Вышынскі (27 студзеня 1940, Мінск — 18 студзеня 1996, в. Айнаравічы, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і настаўніка. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання ў 1957 годзе працаваў муляром на будоўлях Мінска. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1965 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, настаўнічаў на Брэстчыне і Міншчыне. У 1967 — 1968 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь», у 1968 — 1969 гг. — рэдактарам аддзела прозы часопіса «Нёман». У 1970 — 1975 гг. — рэдактар вяшчання для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё. У 1980 — 90-х гадах жыў на Лагойшчыне, у вёсцы Айнаравічы, падтрымліваў цесную сувязь з рэдакцыяй раённай газеты «Родны край», дзе публікаваліся яго апавяданні, нарысы.[1] Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1970 года. Памёр 18 студзеня 1996 года ў вёсцы Айнаравічы. Пахаваны там жа[2]. ТворчасцьЛітаратурнай працай пачаў займацца з 1959 г. (апублікаваў нарыс у газеце «Калгасная праўда»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Вокны ўначы» (1969), «На павароце» (1973), «Крыніца, светлая вадзіца» (1979), «У полі, за сялом...» (апавяданні для дзяцей, 1981), «Людзі вясны» (нарысы, 1982). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia