Міхась Явар
Міхась Явар, сапр. Міхаіл Андрэевіч Карась (8 лістапада 1903, в. Мінявічы, цяпер Мастоўскі раён — 27 чэрвеня 1933) — беларускі паэт, удзельнік нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Меў толькі тры класы адукацыі. У час Першай сусветнай вайны з 1915 года з сям’ёй быў у бежанстве. У Беларусь сям’я Міхася Карася вярнулася ў 1921 годзе. Па дарозе дадому сям’я была абрабавана бальшавікамі, а потым польскімі памежнікамі[2]. ![]() Па вяртанні з бежанства Міхась пачаў рыбачыць на Нёмане[1] і прадаваць рыбу гандлярам у мястэчку Лунна. За грошы, якія ён зарабіў з продажу рыбы, будучы паэт набыў радыё, каб была магчымасць слухаць праграмы з Мінска[2]. Пісаў вершы, разам з сябрамі арганізоўваў вечары з пастаноўкамі п’ес, песнямі і танцамі, спяваў сам. Свае пастановы моладзь ставіла ў Мінявічах і суседніх вёсках. Яны гралі спектаклі паводле п’ес Янкі Купалы, Леапольда Родзевіча, Каруся Каганца. Перад пачаткам пастаноў Міхась Явара чытаў са сцэны паэтычныя радкі. У 1920-я гады быў сябрам БСРГ. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым і культурным руху пераследаваўся польскімі ўладамі[1]. Міхась Явар быў закаханы ў аднавяскоўку Анісю Мікулу, якая жыла ў суседняй хаце. З-за таго, што Явар быў хворы на сухоты, дзяўчына адмовілася пабрацца з ім шлюбам. Супраць шлюба былі супраць і бацькі дзяўчыны, якія лічылі, што дачка хутка можа стаць удавою[2]. ![]() З-за гэтага 24 чэрвеня 1933 года Міхась Явар стрэліў сабе ў сэрца з рэвальвера. Гэта адбылося на беразе Нёмана. Куля не патрапіла ў сэрца, таму Явара адвезлі ў гродзенскі шпіталь. Ён адмовіўся прымаць ксяндза і праваслаўнага святара. 27 чэрвеня 1933 года Міхась Явар памёр. Паэта пахавалі на могілках у суседняй ад Мінявічаў вёсцы Падбараны[2]. ТворчасцьСябрам Міхася Явара быў паэт Міхась Васілёк. Магчыма, што менавіта ён натхніў Явара пісаць вершы[2]. Друкавацца Міхась Явар пачаў за год да сваёй смерці. Першы верш — «Ружы і салавей» надрукавалі ў віленскім часопісе «Шлях моладзі» ў 1932 годзе. Акрамя гэтага, вершы Явара друкавалі ў іншых выданнях Заходняй Беларусі, а таксама віленскіх «Беларуская газета» і «Летапіс Таварыства беларускай школы»[2]. Некаторыя вершы распаўсюджваліся вусна і ў рукапісах[1]. Паэтычная спадчына Міхася Явара амаль не захавалася, перад смерцю куфэрак з вершамі, паэмамі і лістамі паэт занёс свайму сябру Вінцуку Мікулу. У час Вялікай Айчыннай вайны Вінцука шукалі немцы, і яго жонка, баючыся, знішчыла гэты архіў — засталося толькі тое, што было апублікавана ў заходнебеларускім друку (напр. паэмы «Шляхам цярністым», «Думы ў адзіноце», «За сэрцам»). Верш Міхася Явара «Паклон чалавечаму страданню» ўключаны У. Калеснікам у анталогію «Ростані волі». Асноўная тэма паэзіі Явара — пратэст супраць жорсткіх умоў жыцця, бядоты, зневажання чалавека працы. Аптымізмам прасякнутыя вершы пра прыгажосць роднага краю, прыроды («О мой Нёман мілы»), у любоўнай лірыцы пераважалі трагічныя матывы («Думы ў адзіноце»)[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia