Міхаіл Іванавіч Кузьмянкоў
Міхаіл Іванавіч Кузьмянкоў (нар. 21 студзеня 1939, в. Пыцькаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1984). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія сілікатаў», 1960), Беларускі тэхналагічны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Тэхналогія сілікатаў», 1966). Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1966, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў, прафесар, у 1985—2008 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: тэхналогія комплекснай перапрацоўскі даламіту на магнезіяльны цэмент, даламітавую вапну, сульфат магнію, сінтэтычны гіпс і малаэнергаёмкія гіпсавыя вяжучыя, лёгкую і смаляную магнезіі, гарачастойкія бетоны; стаматалагічныя матэрыялы; атрыманне з фасфагіпсу гіпсавых вяжучых і рэгулятараў тэрмінаў схоплівання цэменту; тэхналогія гідратаваных сілікатных парашкоў (парашковае вадкае шкло); хімічныя дабаўкі да павярхоўнай і аб’ёмнай апрацоўкі бетону. УзнагародыЗванне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001), ганаровыя граматы Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў асветы Беларускай ССР (1977), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (1983), Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2005) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia