Пыцькаўка
Пы́цькаўка[1] (трансліт.: Pyćkaŭka, руск.: Пытьковка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. На поўдні мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 17 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой у цэнтры далучаецца кароткая вуліца, на поўначы перасякаецца кароткай просталінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Фашча. Не пазней за 1884 год пачаў дзейнічаць хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 3 ветракі, крупарушка. У 1909 годзе 596 дзесяцін зямлі, школа, млын. У 1926 годзе размяшчаліся паштовае аддзяленне і школа. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Пыцькаўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі 2 ветракі, кузня, ваўначоска. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 41 жыхар вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Клуб. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia