Міхаіл Васільевіч Селькін
Міхаіл Васільевіч Селькін (30 жніўня 1947, Ветка, Гомельская вобласць — 17 красавіка 2023, Гомель) — беларускі навуковец-алгебраіст, выбітны прадстаўнік Гомельскай алгебраічнай школы, рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (1999—2004), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000—2004). БіяграфіяЗ адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў кандыдатам фізіка-матэматычных навук. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Максімальныя падгрупы ў тэорыі класаў канчатковых груп». Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам, намеснікам дэкана, дэканам матэматычнага факультэта, першым прарэктарам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, рэктарам гэтага ўніверсітэта. Прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі. У 2000—2004 гадах — дэпутат Савета Рэспублікі ад Гомельскай вобласці. Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву. Памёр 17 красавіка 2023 года[1]. Навуковыя працы
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia