Сяргей Анатольевіч Хахомаў
Сяргей Анатольевіч Хахомаў (нар. 21 чэрвеня 1967, Гомель) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2018), дацэнт (2000). Член Беларускага фізічнага таварыства (1999), Міжнароднага радыётэхнічнага саюза (International Union of Radio Science, 2000). БіяграфіяСкончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт (1984—1991) Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1995, фізічны факультэт, у 1997—2003 — намеснік дэкана факультэта, 2003—2009 — дырэктар цэнтра тэсціравання, адначасова загадчык кафедры оптыкі, 2009—2010 — дэкан факультэта; з 2010 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з верасня 2014 — першы прарэктар, з чэрвеня 2016 — рэктар). Навуковыя інтарэсы: акустыка крышталяў; электрадынаміка штучных анізатропных структур. УзнагародыГрамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017) і інш[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia