Міхаіл Восіпавіч Стакун
Міхаі́л Во́сіпавіч Стаку́н (1893, в. Нідзяны, Віленскі павет, Віленская губерня (цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — 27 красавіка 1943, Тамбоў, РСФСР, НКУС) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяЗ 1909 года працаваў рабочым на заводах Санкт-Пецярбурга, Рыгі, Рэвеля. У 1912 годзе ўступіў у РСДРП(б). За ўдзел у рэвалюцыйным руху неаднаразова арыштаваны. Са студзеня 1917 года ў імперскай арміі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі, член выканкама Выбаргскага райсавета ў Петраградзе. З 1918 на гаспадарчай, з 1924 года на партыйнай рабоце. У 1931 годзе скончыў курсы марксізму-ленінізму пры ЦК УКП(б). Са студзеня 1935 года упаўнаважаны Наркамата харчовай прамысловасці СССР пры СНК БССР, з чэрвеня 1935 года 1-ы сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б і член ЦК КП(б)Б. На гэтай пасадзе Міхаіл Восіпавіч актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з «ворагамі народа». Выступаючы на XVI з’ездзе КП(б)Б падчас абвінавачванняў супраць Старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, ён сказаў:
З 7 ліпеня па 13 лістапада 1937 года дэ-юрэ Старшыня ЦВК БССР. Фактычна быў абраны на XVI з’ездзе КП(б)Б членам Бюро ЦК КПБ(б)Б як старшыня ЦВК БССР. 25 кастрычніка Пленум ЦК КП(б)Б вывеў М. Стакуна з членаў Бюро ЦК і членаў ЦК КП(б)Б і зняў з пасады Старшыні ЦВК БССР у сувязі з яго арыштам (да 25 кастрычніка). Міхаіла Восіпавіча прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за «антысавецкую дзейнасць». Некалькі гадоў ён знаходзіўся ў турме, дзе падвяргаўся катаванням. Пры разглядзе справы ў Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР
27—29 мая 1940 года Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР вынесла М. Стакуну апраўдальны прыгавор, аднак пленум Вярхоўнага суда СССР 29 ліпеня 1940 года адмяніў яго. Справа была спынена ў сувязі са смерцю Стакуна ў турме г. Тамбова. У 1954 годзе Міхаіл Восіпавіч быў рэабілітаваны. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia