Міхаіл Віктаравіч Бараноўскі
Міхаіл Бараноўскі (нар. 4 студзеня 1983, Мазыр, БССР) — беларускі і расійскі футбаліст, брамнік. Клубная кар’ераВыхаванец мазырскага футбола, пачынаў кар’еру ў «Мазыры» — фарм-клубе мясцовай «Славіі». У 2001 годзе перабраўся ў Расію, выступаў за рэзервовую каманду «Хімкаў», «Лада-САК» з Дзімітраўграда. З 2004 года стаў іграком калінінградскай «Балтыкі-Тарко», пасля яе расфарміравання ў пачатку 2005 года перабраўся ў «Балтыку», якой дапамог перамагчы ў трэцім дывізіёне. Пазней працягваў гуляць у аснове ў другім расійскім дывізіёне, у 2007 годзе на правах арэнды гуляў за салігорскі «Шахцёр», у складзе якога выступаў у Кубку Інтэртота. З 2010 года быў асноўным брамнікам сочынскай «Жамчужыны» і бранскага «Дынама» ў другім дывізіёне, у другой палове 2012 года быў рэзервовым брамнікам валгаградскага «Ротара». У 2013—2014 гадах гуляў за «Уфу», дапамог ёй выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам пакінуў каманду. У другой палове 2014 года гуляў у ПФЛ за «Калугу». У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком саратаўскага «Сокала»[3]. У ліпені таго ж года вярнуўся ў «Балтыку»[4]. У чэрвені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў калінінградскі клуб[5], пасля чаго яшчэ доўгі час аднаўляўлся ад траўмы. У ліпені 2018 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2019 чаргаваўся ў браме з Радзівонам Сямукам, а ў 2020—2021 гадах быў асноўным брамнікам мазырскай каманды. У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7]. У лютым 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у акадэміі калінінградскай «Балтыкі»[8]. У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B[9]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia