Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка
Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка (27 красавіка (9 мая) 1892, Скары, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 19 красавіка 1941, Самара; Псеўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, этнограф, пісьменнік, публіцыст. БіяграфіяНарадзіўся 27 красавіка (9 мая) 1892 года ў в. Скары Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці). З 1911 года працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. У 1914—1918 гадах у расійскай арміі. З 1917 года — член Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1918 года працаваў у Віцебскім аддзяленні Белнацкама. У 1918—1921 гадах вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—1921 гадах служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З лістапада 1922 года ў Менску. Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 года ў Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года — член Інбелкульта. У 1923—1924 гадах чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце. У 1926—1928 гадах выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным універсітэце Беларусі. ![]() Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 года сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16 лютага 1938 года. Вызвалены з-пад следства 4 сакавіка 1940 года. Памёр 19 красавіка 1941 года ў Куйбышаве. Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957 годзе, па другім — у 1962 годзе. НашчадкіДачка — Людміла Сакалова, пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Унучка — Наталля Спічко, кампазітар, аўтар вакальнага цыклу «Самарский туесок», які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССР Артура Эйзена. ДзейнасцьДаследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 гадоў у Беларусі. Аўтар працы пра Мялеція Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых даследаванняў. ТворчасцьУ 1913 годзе апублікаваў першае апавяданне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псеўданімам Міхалка Скарэўскі. Бібліяграфія
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia