Міхаіл Канстанцінавіч Каргер
Міхаіл Канстанцінавіч Ка́ргер (17 (30) мая 1903—26 жніўня 1976) — археолаг, мастацтвазнавец, спецыяліст па старажытнарускай культуры і мастацтву. Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1949). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1952 года. БіяграфіяМ. К. Каргер нарадзіўся ў горадзе Казань. У 1923 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Пецярбургскага ўніверсітэта, у якім працаваў з 1925 года. З 1964 г. у Інстытуце археалогіі Акадэміі навук СССР — загадчык Ленінградскага аддзялення. Навуковая дзейнасцьМ. К. Каргер займаўся вывучэннем славянскай археалогіі, гісторыі старажытнарускай культуры і мастацтва. Даследаваў старажытныя помнікі на Беларусі ў Тураве, Навагрудку, Полацку, Ваўкавыску, Дабравешчанскую царкву ў Віцебску. Таксама кіраваў археалагічнымі даследаваннямі і рэстаўрацыйнымі работамі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Галічы, Уладзіміры-Валынскім, Ізяслаўлі, Полацку, Тураве і інш. Творы
і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia