Міхаіл Канстанцінавіч Кеўра
Міхаіл Канстанцінавіч Кеўра (нар. 7 студзеня 1943, в. Галімшчына Баранавіцкай вобласці БССР) — беларускі вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар, родапачынальнік клінічнай фармакалогіі ў Рэспубліцы Беларусь. БіяграфіяУ 1966 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і з 1967 года пачаў там працаваць. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фармакологическая характеристика соединения 48/80», матэрыялы якой былі перададзены краінам Савета эканамічнай узаемадапамогі. Навучаўся Правілам правядзення клінічных выпрабаванняў у Францыі (1992), Германіі (1995), ЗША (1997), Расіі (1995, 1998, 2000). З’яўляецца членам праўлення Асацыяцыі клінічных фармаколагаў СНД, членам рэдкалегіі навуковых часопісаў: «Ахова здароўя», «Лекавыя сродкі», «Рэцэпт», «Медыцына», «Медыцынскія навіны», «Навіны фармацыі», «Лячэбная справа». Навуковая дзейнасцьПершым у Савецкім Саюзе атрымаў званне дацэнта па клінічнай фармакалогіі. Першым у Беларусі пачаў чытаць курс па гэтай дысцыпліне (у МДМІ) і стаў першым загадчыкам створанай ім кафедры Упершыню ў свеце вызначыў ўдзел індуцыбельнага альфа-фактару некрозу пухлін у генэзе лекавай гастрапатыі, выкліканай нестэроіднымі супрацьзапаленчымі прэпаратамі, і даказаў магчымасць выкарыстання пентаксіфіліна для прафілактыкі гастраінтэстынальных ускладненняў. Удзельнічаў у стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь службы клінічнай фармакалогіі. На працягу 19 гадоў з’яўляўся галоўным пазаштатным клінічным фармаколагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 280 навуковых прац, 7 манаграфій[2]. УзнагародыЛаўрэат прэміі ЛКСМБ. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя БССР, ЦК ЛКСМБ, ЦК УЛКСМ, Ганаровым Знакам Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР. Ганаровы донар СССР. У 2012 годзе ўзнагароджаны медалём СНД «За заслугі ў навуковай дзейнасці». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia