Міхаіл Ціханавіч Казлоўскі
Міхаіл Ціханавіч Казло́ўскі[5] (9 лютага 1903[1], Маляцічы, Магілёўская губерня[1] — 13 студзеня 1972[1], Алматы[2]) — вучоны-хімік, акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1962, член-карэспандэнт з 1953). БіяграфіяНарадзіўся 9 лютага 1903 года ў вёсцы Маляцічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхналагічны інстытут і працаваў у Інстытуце навукова-судовай экспертызы ў Адэсе[5]. З 1939 года — у Казахскім універсітэце. Памёр 13 студзеня 1972 года ў Алмаце. Навуковая дзейнасцьМ. Ц. Казлоўскаму належаць навуковыя працы па аналітычнай хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам, па распрацоўцы электрахімічных метадаў аналізу, тэорыі працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі, узаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Займаўся таксама даследаваннямі дэзынтэграцыі металічных катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў[5]. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia