Маляцічы (Крычаўскі раён)
Маля́цічы[1] (трансліт.: Maliacičy, руск.: Малятичи) — аграгарадок у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Маляціцкага сельсавета. Насельніцтва 443 чал. (1997). Знаходзяцца за 25 км на паўночны захад ад Крычава, за 1 км ад чыгуначнага раз'езду Маляцічы (лінія Орша — Крычаў); на шашы Ермакоўка — Крычаў. У кан. XVIII ст. архібіскуп С. Богуш-Сестранцэвіч збудаваў тут касцёл Святога Станіслава — паменшаную ў 32 разы копію базілікі Св. Пятра ў Рыме[2]. НазваНа думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Маляцічы» ўтварыўся ад прозвішча Маляціч з асновай «моль»[3]. Паводле падання, назва паселішча пайшла ад слова «немаўля»: першыя пасяленцы былі невялікага росту. Таксама сустракаецца форма назвы Малятычы. ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра Маляцічы (Малецічы) як сяло, цэнтр маёнтка ў складзе Мсціслаўскага ваяводства датуецца 1639. У гэты час тут было 13 двароў, дзейнічаў касцёл, царква, быў порт на рацэ Чорная, ладзіўся кірмаш. У 1684 Маляцічы сталі цэнтрам маёнтку і воласці, у 1706 атрымалі статус мястэчка. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) каля Маляцічаў на рацэ Чорная Натапа расійскае войска пад камандаю М. Галіцына разбіла авангард шведскай арміі. За гэты бой М. Галіцына ўзнагародзілі ордэнам Андрэя Першазванага, а ў гонар перамогі выбілі медаль (захоўваецца ў Крычаўскім краязнаўчым музеі). Згадваецца ў 1758 годзе як мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ[4]. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Маляцічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Мясціна знаходзілася ва ўладанні архібіскупа, потым мітрапаліта С. Богушу-Сестранцэвіча, які збудаваў тут новы касцёл — паменшаную ў 32 разы копію базілікі Св. Пятра ў Рыме. Станам на 1780 у мястэчку было 40 двароў. ![]() Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1835 расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі Маляціцкі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1880 у мястэчку было 62 двары, існавалі вадзяны млын, сукнавальня, лячэбніца, народнае вучылішча, царква, малітоўная школа, 10 крамаў. У кан. XIX — пач. XX стст. працавалі земскае вучылішча, бальніца, пры школе існаваў інтэрнат, які абслугоўвалі кухарка і вадавоз. На 1910 — было 110 двароў. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Маляцічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У жніўні 1919 г. у Маляціцкай воласці выбухнула антысавецкае паўстанне, у якім удзельнічалі каля 300 чал.[5] У 1924 г. Маляцічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. У 1934 г. бальшавікі злачынна зруйнавалі помнік архітэктуры — касцёл Св. Станіслава. Станам на 1940 г. у вёсцы жыло 502 чалавекі ў 97 дварах[6]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі было спалена 97 двароў, забіта 210 чалавек[6]. Станам на 1972 г. у вёсцы 94 двары. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Маляцічах працуюць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, пошта. ЭканомікаРамонтныя майстэрні, піларама. Вядомыя асобы
Турыстычная інфармацыя![]() Славутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia