Януарый Янушкевіч

Януарый Янушкевіч
Партрэт Януарыя Янушкевіча. Адам Шэмеш, 1851. Нацыянальны музей у Варшаве
Партрэт Януарыя Янушкевіча. Адам Шэмеш, 1851. Нацыянальны музей у Варшаве
Любіч
Любіч
Нараджэнне 30 студзеня 1816(1816-01-30)
Смерць 1894
Род Янушкевічы[d]
Бацька Міхал Янушкевіч
Маці Тэкля з Сакалоўскіх[d]
Адукацыя

Януарый Ян Фердынанд (нар. 30 студзеня 1816 — 1894) — памешчык.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстафія, Рамуальда і Адольфа.

Пачаткова вучыўся ў Слуцкай гімназіі, працягваў вучобу ў Віленскай гімназіі[1].

Януарый з прычыны малых гадоў не ўдзельнічаў у паўстанні 1831 года. У выніку з усіх братоў ён быў адзіным, хто застаўся пасля паўстання на радзіме. Намаганнямі яго, а таксама маці і сясцёр, маёнтак Дзягільна так і не быў канфіскаваны расійскімі ўладамі і застаўся ў валоданні Янушкевічаў[1].

Яго нашчадкі атрымалі пацверджанне дваранства ў Герольдыі Сената і шырока рассяліліся па Мінскім павеце[1].

Зноскі

  1. а б в Браты Янушкевічы і тавянізм: складаныя шляхі Вялікай эміграцыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2024. Праверана 1 чэрвеня 2022.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya