Міхаіл Яфрэмавіч Мацапура
Міхаіл Яфрэмавіч Мацапу́ра[1] (21 лістапада 1908, вёска Барбароў, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 31 кастрычніка 1971) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1947), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961), акадэмік УАСГНІЛ (1964), доктар тэхнічных навук (1945), прафесар (1947). Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1951, 1952). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954). БіяграфіяСкончыў Ленінградскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў 1932 годзе. З 1933 года старшы навуковы супрацоўнік, дырэктар Беларускай навукова-даследчай станцыі механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1938 года загадчык лабараторыі Усесаюзнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У 1947—1950 гадах акадэмік-сакратар Акадэміі навук БССР[2], адначасова ў 1947—1957 гадах дырэктар Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. У 1957—1961 гадах віцэ-прэзідэнт, адначасова ў 1957—1959 акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1961—1965 гадах дырэктар Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1967 гадах. Навуковы і практычны ўкладПрацы па стварэнні сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў да іх, тэхналогіі і сістэм машын для асушэння балот, асваення забалочаных зямель, для нарыхтоўкі торфу і тарфяных угнаенняў, падрыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўлі, уборкі бульбы і збожжавых культур ва ўмовах пераўвільгатнення. Аўтар звыш 130 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій. УзнагародыУзнагароджаны 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1958), ордэнам «Знак Пашаны» (1951), медалямі. Сталінскія прэміі СССР 1951 і 1952 гадоў за распрацоўку комплексу машын для асваення забалочаных зямель і зямель, парослых хмызняком. Ленінская прэмія 1962 года. Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia