Міхаіл Яўхімавіч Крошнер
Міхаіл Яўхімавіч Крошнер (1900, Кіеў — 1942) — беларускі кампазітар. Заслужаны артыст БССР (1940). БіяграфіяУ 1918—1931 гадах у канцэртных арганізацыях і тэатрах Кіева і Масквы. Скончыў у 1937 годзе Беларускую кансерваторыю па класе кампазіцыі у В. А. Залатарова. У 1933—1938 гадах працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. ТворчасцьАўтар сімфанічных танцаў, рамансаў на вершы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лужаніна, А. С. Пушкіна, хароў, апрацовак беларускіх і яўрэйскіх народных песень[1]. Аўтар першага нацыянальнага беларускага балета «Салавей» (па аповесці З. Бядулі). У 1939 годзе балет «Салавей» пастаўлены ў Адэскім тэатры оперы і балета. Напісаў таксама музыку да спектакля «Цвей кунімлех» («Два недарэкі») А. Гольдфадэна ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР (1940). Большая частка творчай спадчыны і сам кампазітар загінулі падчас нямецкай акупацыі Беларусі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia