Міхееўскі сельсавет
Міхе́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дрыбін (не ўваходзіць у склад). ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Дрыбінскі сельсавет у складзе Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дрыбін. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Горацкім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Дрыбінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карэбскага сельсавета[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Горацкага раёна. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсавета, у склад Панкратаўскага сельсавета перададзена вёска Машкова[2]. У 1961 годзе ў склад Копцеўскага сельсавета перададзены пасёлак Мікольск[3]. З 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна. 24 студзеня 1996 года сельсавет перайменаваны ў Міхееўскі з цэнтрам у вёсцы Дрыбін. 19 лістапада 1997 года Дрыбін атрымаў статус гарадскога пасёлка. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цемналескага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Вярба, Галалобаўка, Гантоўля, Еськаўка, Каратышкі, Пакуцце, Паташня, Пічаўка, Таўкачы, Цёмны Лес, Шаблавы і пасёлак Ленінскі)[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1833 чалавекі[5], з іх 92,6 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1830 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia