Расненскі сельсавет (Дрыбінскі раён)
Ра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Расна. ГеаграфіяАгульная плошча сельсавета складае 12080 гектараў ці 15% ад плошчы раёна. Землі ляснога фонду складаюць 3220 га (26,6 %), сельскагаспадарчыя ўгоддзі — 6730 га (55,7 %), землі, якія знаходзяцца ў валоданні сельсавета — 657,3 га (5,4 %)[1]. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Расненскі (Раснянскі) сельсавет у складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мсціслаўскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Дрыбінскім раёне. 15 ліпеня 1935 года Расна атрымала статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Расна паніжаны да вёскі. У 1939 годзе да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заходскага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Робцаўскага сельсавета[2]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 14 кастрычніка 1959 года ў складзе Горацкага раёна, з 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна[3][4]. СкладСтанам на 1 студзеня 1947 года, у сельсавеце было 14 населеных пунктаў[5], на 1 студзеня 1986 года — 22[6]. На цяперашні дзень у склад Расненскага сельсавета ўваходзяць 19 вёсак і 1 аграгарадок (Расна). НасельніцтваУ 1999 годзе на тэрыторыі сельсавета пражывалі 1979 чалавек. ІнфраструктураГалоўным сельскагаспадарчым прадпрыемствам на тэрыторыі Расненскага сельсавета з’яўляецца «Саўгас імя Кірава». Адукацыю забяспечваюць Расненская сярэдняя школа, пры якой маецца гісторыка-этнаграфічны музей і Расненская дапаможная школа-інтэрнат. Маюцца 5 дамоў сацыяльных паслуг. КіраўніцтваСтаршыня сельсавета — Цімафей Уладзіміравіч Марціновіч[10]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia