Цемналескі сельсавет
Цемнале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Цёмны Лес. ГісторыяУтвораны 20 чэрвеня 1966 года ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Цёмны Лес у складзе 14 населеных пунктаў (Вярба, Галалобаўка, Гантоўля, Еськаўка, Каратышкі, Копцеўскі, Ленінскі, Пакуцце, Паташня, Пічаўка, Старая Пічаўка, Таўкачы, Цёмны Лес, Шаблавы), якія былі вылучаны са складу Расненскага сельсавета[1]. З 29 снежня 1989 года ў складзе Дрыбінскага раёна. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Міхееўскага сельсавета[2]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Вярба, Галалобаўка, Гантоўля, Еськаўка, Каратышкі, Пакуцце, Паташня, Пічаўка, Таўкачы, Цёмны Лес, Шаблавы і пасёлак Ленінскі. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 598 чалавек[3], з іх 93,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia