Навальніца-С
Навальніца-С (руск.: Гроза-С) — беларуская самаходная станцыя радыё-электроннай барацьбы, прызначаная для стварэння перашкод у электроніцы і перахопе беспілотных лятальных апаратаў. Распрацава «КБ Радар» у рамках спецыяльнай серыі сістэм для барацьбы з дронамі «Навальніца» і прэзентавана 28 кастрычніка 2016 года[1]. АглядАпісаннеГрунтуецца на самаходным аўтамабільным шасі. Прапануецца прымяненне двухвосевага мікрааўтобуса з патрабаванымі характарыстыкамі рухомасці, на якім размяшчаецца ўсё неабходнае абсталяванне. Унутры кабіны змяшчаюцца сродкі кіравання і апрацоўкі сігналу. За межамі корпуса машыны-носьбіта прысутнічаюць некалькі апорных прылад, у тым ліку дзве тэлескапічныя мачты, пры дапамозе якіх антэны прапануецца падымаць на рабочую вышыню. На мачтах машыны-носьбіта змяшчаюцца два асноўных антэнных блока. У цэнтральнай частцы даху размяшчаецца антэна, змешчаная пад паўсферычным абцякальнікам. Яна звязаная з модулем радыётэхнічнай разведкі і адказвае за выяўленне радыёсігналаў. Разам з перадатчыкам перашкод ужываецца другая антэнная прылада, якая мае ў сваім складзе скрынчаты кажух і антэну. Гэта прылада можа наводзіцца па азімуце. Таксама ёсць трэцяя стойка невялікай вышыні, на якой размешчаны оптыка-электронныя сродкі назірання[1]. Галоўнымі вартасцямі сістэмы, са слоў беларускіх спецыялістаў, з’яўляецца выяўленне з’яўлення БПЛА ў межах зоны дзеяння станцыі і адсочванне іх перамяшчэння, шырокі дыяпазон частот рыдыёразведкі, выяўленне і падаўленне каналаў кіравання БПЛА ад наземнага пункта кіравання і каналаў перадачы даных з БПЛА на наземны пункт кіравання, эфектыўнае падаўленне навігацыі дронаў, звод з вызначанага маршруту або прымус да аварыйнай пасадцы, малы час разгортвання і згортвання станцыі[2]. ТТХПаводле даных вытворцы[2]:
МадыфікаваннеЯк паведаміў у кастрычніку 2020 года Дзяржваенпрам, абапіраючыся на вопыт эксплуатацыі станцыі ў розных кліматычных умовах і пажаданняў карыстальнікаў ранніх версій, спецыялістамі ААТ «КБ Радар» былі зроблены ўдасканаленні ў канструкцыі і праграмным забеспячэнні станцыі. Па выніку дапрацовак падвышаная ступень аўтаматызацыі работы, істотна скарочаны час разгортвання і значна зменшана колькасць аперацый, што выконваюцца экіпажам для прывядзення з паходнага становішча ў баявое. Таксама павялічана ўстойлівасць комплексу да экстрэмальна спякотнаму клімату. Значна перапрацаваны аператарскі адсек, павышана яго эрганамічнасць. Мадыфікаваная версія станцыі была высока ацэнена замежнымі заказчыкамі і хутка пастаўлена на экспарт[3]. ЭксплуатантыБаявое выкарыстванне
У маі 2018 года з’явілася інфармацыя, згодна з якой, урадавыя сілы Башара Асада валодаюць беларускай «Навальніцай» і ўжо выкарыстоўвалі яе супраць амерыканскіх БПЛА, руйнуючы сістэмы сувязі і выводзячы з ладу самалёты РЭБ Lockheed EC-130H Compass Call[9]. 18 жніўня 2020 года, па паведамленні Пентагона, у небе над заходняй часткай правінцыі Ідліб былі адначасова страчаны адразу два ўдарна-разведвальных дроны MQ-9 Reaper («Жнец»), якія выляталі парай на баявое заданне з ракетамі AGM-114R9X на борце. Як высветлілася пазней, БПЛА ліквідаваны байцамі ўрадавай армія, якія выкарыстоўвалі для гэтага беларускую сістэму РЭБ[10].
Летам 2020 года ў Інтэрнэце былі апублікаваны фатаграфіі комплексу «Навальніца-С», які належыць прыхільнікам Халіфа Хафтара. Сістэма была перададзена байцам ад ААЭ, якія ў сваю чаргу купілі яе непасрэдна ў Беларусі[8]. Комплесы «С» і «6» змаглі абясшкодзіць 11 турэцкіх БПЛА, якія належалі прыхільнікам Фаіза Сараджа[11]. Калумніст газеты «Военно-промышленный курьер» Віталь Арлоў са спасылкай на неназваныя крыніцы заявіў, што за перыяд 2019—2020 гадоў колькасць абясшкоджаных беспілотнікаў меркавана большая, і сістэмы «Навальніца» могуць быць датычны да страты 78 ударных БПЛА «Байрактар ТБ-2» і двух MQ-9 Reaper, якія выкарыстоўваліся ВПС ЗША і Італіі для разведвальных палётаў у зоне баявых дзеянняў[12]. У той жа час частка з названага збіта расійскім ЗРК «Панцыр»[13].
4 лістапада 2020 года ў сеткі з’явіліся паведамленні, што азербайджанская армія выкарыстоўвае беларускую сістэму РЭБ «Навальніца-С» для барацьбы з дронамі праціўніка[14]. Сістэмы былі набыты Азербайджанам у беларускіх распрацоўшчыкаў прыкладна ў 2018 годзе. У Баку паведамляецца, што гэты комплекс у пачатку лістапада знішчыў адзін армянскі беспілотнік у Тавузскім раёне[5]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia