Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Ашмянскі раён)
Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. ГісторыяУ XVI ст. Навасёлкі належалі да ключа князёў Гальшанскіх. Пазней маёнтак перайшоў да Радзівілаў, уладальнікаў бліжэйшых Жупран. Вераніка Радзівіл (1754—?, дачка Казіміра Радзівіла Рыбанькі і Ганны з Мыцельскіх) выйшла ў 1772 годзе за Станіслава Францішка Гутэн-Чапскага, у выніку чаго яго маёмасці ў якасці пасагу. Наступныя ўладальнікі былі іх нашчадкі, сярод іх: У выніку адміністрацыйнай рэформы ў гадах 1565—1566 Навасёлкі сталі часткай Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Рэчы Паспалітай. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе, вёска апынулася ў складзе Віленскай губерні. Па выннікам Рыжскага мірнага дагавору Навасёлкі апынуліся ў Польшчы, у складзе Ашмянскага павета. З 1945 года — у СССР, пачынаючы з 1991 года — у Рэспубліцы Беларусь. З 1973 года цэнтр сельсавета[2]. У цяперашні час у аграгарадку ёсць: 2 крамы, школа, паліклініка, клуб, бібліятэка і лазня.
Палац ЧапскіхАдам Ігнат Чапскі пабудаваў велізарны палац ў 1893 годзе. Ён быў спалены падчас Першай сусветнай вайны. Палац быў размешчаны прыкладна ў 2 км (паўночны захад) з вёскі, ён быў акружаны ландшафтным паркам.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia