Надзея Іванаўна Галоўчанка
Надзея Іванаўна Галоўчанка (17 (30) верасня 1905, Керч — 5 ліпеня 1990, Мінск) — беларуская мастачка, графік, педагог. Першапачатковую прафесійную адукацыю атрымала ў 1928—1932 гадах у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме. У 1940 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава. Выкладала ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1949—1960). Сярод вучняў: Арлен Кашкурэвіч[1], Уладзімір Уродніч, Валянцін Пакаташкін, Міхась Рагалевіч і інш[2]. Сябра Саюз мастакоў БССР з 1949 года. ТворчасцьЗ 1932 года ўдзельнічала ў мастацкіх выстаўках. Працавала пераважна ў галіне акварэлі, а таксама ў станковай графіцы (літаграфіі і лінагравюры), аўтар серыі партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, перадавікоў вытворчасці, лірычных пейзажаў. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, НЦСМ РБ, ДМГБЛ і іншых калекцыях. Вядомыя творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia