Эдзі Агняцвет
Эдзі Агняцвет, сапраўднае імя Эдзі Сямёнаўна Каган (11 кастрычніка 1913 (або 1916), Мінск — 17 ліпеня 2000) — беларуская паэтэса. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і служачых. Скончыла 7-годку, працавала на мінскім заводзе «Камунар» (1930), год вучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла ў 1934 годзе крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. У 1934—1936 гг. завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута, у 1934—1938 гг. працавала рэдактарам Беларускага радыё, у 1939 годзе кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР, у 1940—1941 гг. у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1937 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945—1946 працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Паводле Станіслава Шушкевіча[1], Эдзі Каган данесла на яго бацьку — беларускага пісьменніка, таксама Станіслава Шушкевіча, пазней сасланага.
Памерла 17 ліпеня 2000 года ў Мінску. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска[2]. ТворчасцьДэбютавала вершамі ў 1929. Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (1955, дапрацаванае выданне ў 1979), кніга для чытання ў 4 класе «Роднае слова» (з Я. Івашуціч, 1989). У 1976 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (1962, ставілася ў 1944, 1947, 1974), «Марынка» (урыўкі ў 1958, пастаўлена ў 1956). Пераклала на беларускую мову паасобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, М. Ушакова , Г. Ахматавай, В. Шэфнера , А. Барто, Л. Украінкі, М. Бажана, Я. Судрабкална , С. Карыма і інш., кнігу Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з А. Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я. Османіса «Сабака з рагаткай» (1976), Г. Сулейманавай «Сорак косак» (1982), М. Джаліля «Я гляджу на зоры» (1985). З французскай мовы пераклала кнігі П. Ж. Беранжэ «Выбраныя песні» (1960), «Краіна Паэмія» (анталогія французскай паэзіі для дзяцей, 1962), А. Экзюперы «Маленькі прынц» (1969), Г. Апалінэра «Зямны акіян» (1973), П. Элюара «З табою» (1980). Пасмяротныя выданні
УзнагародыУзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х. К. Андэрсена (1986) за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда». У мастацтвеАкварэльны партрэт Эдзі Агняцвет працы Н. Галоўчанка захоўваецца ў ДМГБЛ[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia