Налібакі (спаборніцтва)
Марафо́н «Налі́бакі» — штогадовае маштабнае мультыспартыўнае спаборніцтва сярод бегуноў, веласіпедыстаў і мультыспартсменаў, якое праходзіць у канцы мая ў Налібоцкіх лясах[1]. Удзел у спаборніцтве могуць прымаць як прафесійныя спартсмены, так і аматары, якія жадаюць актыўна адпачыць на прыродзе. Найбуйнейшы аматарскі старт па трэйле і кроскантры-марафонах у Беларусі[2][3]. Арганізатар — Федэрацыя Прыгодніцкіх Гонак. Гісторыя![]() У маі 2009 года Федэрацыя Прыгодніцкіх Гонак пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму арганізавала першы марафон «velcom Налібакі». Арганізатары прапанавалі пераадолець дыстанцыю ў 180 км на веласіпедзе са стартам у горадзе Маладзечна або дыстанцыю бегавога (пешага) ультрамарафону 80 км са стартам у г.п. Івянец. Удзельнікі абодвух маршрутаў фінішавалі каля горада Стоўбцы. Дыстанцыі маршрутаў былі разбіты на некалькі этапаў: кожны ўдзельнік мог пераадолець дыстанцыю часткова, прайшоўшы толькі некалькі этапаў і адправіўшыся наўпрост на фініш на аўтатранспарце, які даваўся арганізатарамі. Пераможцам лічыўся той, хто пераадолеў па маршруце максімальную дыстанцыю і зрабіў гэта хутчэй за ўсіх. Пераможцам бегавога ўльтрамарафону, з вынікам 7 гадзін 8 хвілін, стаў майстар спорту міжнароднага класа і рэкардсмен РБ у сутачным бегу Валерый Канарскі. Колькасць удзельнікаў першага марафону склала 199 чалавек, з іх: 155 — на веласіпедзе і 44 — бегам[4]. У 2009-2011 гадах галоўным спонсарам была кампанія Velcom, у гонар якой спаборніцтва мела назву «velcom Налібакі». У 2010 годзе прадстаўлены новыя маршруты: асноўны старт быў дадзены ад сцен Мірскага замка ў пасёлку Мір Гродзенскай вобласці, а фініш гонкі — каля горада Стоўбцы Мінскай вобласці на беразе ракі Нёман. У тым годзе да веласіпеднага (каля 190 км) і бегавога (каля 80 км) маршрутаў дадаўся новы водны марафон (каля 50 км) па рацэ Нёман. Як і раней, дыстанцыі былі разбіты на некалькі этапаў. 356 спартсменаў-аматараў прынялі ўдзел у спаборніцтве[5]. У 2011 годзе старт і фініш быў у пасёлку Мір. Маршруты праходзілі па тэрыторыі Налібоцкай пушчы і іх працягласць склала: трэкінгавы — каля 80 км, веласіпедны — каля 190 км і водны — 60 км па рэках Сула, Нёман і Уша[6]. Усяго прынялі ўдзел больш за 400 аматараў бегу, веласіпеда і веславання на байдарках[7]. У 2012 годзе афіцыйная назва спаборніцтва была «life:) Налібакі» ў гонар галоўнага спонсара life:). У 2012 годзе не было воднага маршруту, але арганізатары ў параўнанні з папярэднімі гадамі пашырылі колькасць маршрутаў. На выбар веласіпедыстаў былі прадстаўлены чатыры дыстанцыі ад 50 да больш за 210 кіламетраў, якія складаюцца з некалькіх этапаў. Для бегуноў — два маршруты каля 50 і 75 км, разбітых на некалькі этапаў. Старт і фініш — на беразе вадасховішча ў п. Паланевічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. 508 удзельнікаў пераадолела дыстанцыю[8]. У 2013 годзе ў пяты юбілейны марафон «Налібакі» ўведзены новы клас — мультымарафон, які ўключаў у сябе чаргаванне дысцыплін веласіпед і бег, а таксама «дапоўнены» сплавам па рацэ Бярэзіна і фінішным вяровачным этапам. Таксама новыя маршруты праходзілі па паўночнай частцы Налібоцкай пушчы. Месца старту і фінішу было размешчана ў адным і тым жа месцы — у маляўнічай даліне ракі Заходняя Бярэзіна, непадалёк ад чыгуначнай веткі Ліда-Маладзечна і аўтамагістралі Мінск-Вільнюс. На старт выйшла каля 700 чалавек[9][10]. Марафон «Налібакі» ў 2014 годзе прайшоў у чатырох відах: веламарафон (дыстанцыі ад 40 км да 200 км); бегавы (пешы) марафон (дыстанцыі ад 40 км да 85 км); водны марафон (поўная дыстанцыя ~90 км, скарочаная дыстанцыя ~55 км); мультыспартыўны марафон (поўная дыстанцыя ~160 км). Старт і фініш — турбаза «Высокі бераг» Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. У спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 1100 чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы, Італіі[11]. Марафон «RSport Налібакі» (тытульны спонсар — магазін RSport) праходзіў 23-24 мая 2015 года. Ён перамясціўся за межы Налібоцкай Пушчы. У тым годзе базавы лагер размясціўся каля Вілейскага вадасховішча. Маршруты марафона праходзілі па маляўнічых мясцінах Вілейскага і Лагойскага раёнаў. Марафон сабраў 1270 чалавек на васьмі дыстанцыях. Больш за 1000 гледачоў прыехала заўзець за спартоўцаў[12]. У 2016 годзе марафон прайшоў у бегавой, веласіпеднай і мультыспартыўнай дысцыплінах у маі, а для аматараў каякаў і байдарак летам адбыўся асобны водны марафон «Налібакі`16»[13]. Цэнтр спаборніцтваў размяшчаўся на тэрыторыі хутара «Шаблі» Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Маршруты марафона былі пракладзены па паўночнай частцы Налібоцкай Пушчы, а таксама па крутых узгорках Ашмянскага ўзвышша. Дыстанцыі праходзілі па Валожынскім, Смаргонскім, Маладзечанскім і Іўеўскім раёнах[14][15][16]. У 2017, 2018 і 2019 гадах па тры веладыстанцыі, тры бегавыя трасы, мультыспартыўная дыстанцыя былі ў рамках спаборніцтваў[17][18][19]. У 2020 годзе старт быў запланаваны 23 мая, але з-за пандэміі COVID-19 быў перанесены на верасень[20]. У 2022 годзе спаборніцтвы прайшлі ў змененым фармаце — адсутнічаў мас-старт і ўдзельнікі стартавалі па меры гатоўнасці і самі выбіралі час старту[21][22]. XV юбілейны марафон «Налібакі» прайшоў у 2023 годзе. У сувязі з увядзеннем IV класа пажаранебяспекі і абмежаваннямі на наведванні лясоў у раёнах правядзення спаборніцтваў былі змененыя маршруты спаборніцтваў. Былі выключаныя дробныя лясныя дарогі і сцежкі з маршрутаў і перанесеныя на шырэйшыя. А таксама з-за змены заканадаўства і адмены дзеючага раней дазволу на выкарыстанне маламерных судоў падчас забароны на лоўлю рыбы былі адмененыя водны марафон і водны этап у мультымарафоне. У пятнаццатым марафоне «Налібакі» здолелі фінішаваць 2045 чалавек[23]. Апісанне![]() Спаборніцтва праводзіцца напрыканцы мая ў выхадныя дні. Удзельнікі мерапрыемства пражываюць у палатках, для чаго арганізуецца вялікае намётавае мястэчка пад адкрытым небам. Заезд удзельнікаў і размяшчэнне ў цэнтры спаборніцтваў пачынаецца ўжо ў пятніцу ўвечар. Для зручнасці ўдзельнікаў арганізаваны трансфер на месца старту. На выбар удзельнікаў ёсць тры тыпы гонак:
Даўжыня дыстанцый ад 1 да 200 км. Маршруты праходзяць па лясных дарогах і сцежках Налібоцкай пушчы. Пакрыццё на дыстанцыі – грунтавыя дарогі, сцежкі; вялікая колькасць пясчаных дарог; магчыма гразь. На маршрутах у асноўным невялікія перапады вышынь. У сувязі з асаблівасцю падрыхтоўкі дыстанцый на перасечанай мясцовасці – даўжыня трасы можа вар’іравацца ў межах 5-10%, адносна папярэдне заяўленай. Усе маршруты пракладзены ў адзін круг, са стартам і фінішам у цэнтры спаборніцтваў. На маршруце арганізавана некалькі пунктаў для кантролю і харчавання ўдзельнікаў. Для іх устаноўлены прамежкавы кантрольны час, пасля якога ўдзельнікі накіроўваюцца на скарочаны маршрут. На старце, у некалькіх прамежкавых кропках і на фінішы арганізаваны электронны хронаметраж. Арганізатары даюць трэк у электронным выглядзе і маркіроўку трасы на мясцовасці. А ўдзельнікі самастойна вызначаюць свае патрэбы ў навігацыі — і могуць дадаткова выкарыстоўваць электронныя навігацыйныя прылады, уласныя карты, компас. Паколькі маршруты праходзяць праз Налібоцкую Пушчу, дзе не заўсёды ёсць мабільная сувязь і інтэрнэт, то ўдзельнікі павінны мець абавязковы рыштунак. Спіс абавязковага рыштунку залежыць ад віду і даўжыні дыстанцыі. Гэта можа быць: медыцынская аптэчка, мабільны тэлефон, ліхтар ці фара, велашлем, выратавальная камізэлька і г.д. Многія ўдзельнікі прыязджаюць на спаборніцтва сем’ямі, каб адпачыць на прыродзе, паспаборнічаць ці прагуляцца ў сваё задавальненне. Юныя атлеты ва ўзросце да 15 гадоў могуць паўдзельнічаць у дзіцячым трэйле на 1 км. Таксама ёсць асобны «Дзіцячы лагер» з выхавацелямі-аніматарамі. Зноскі
СпасылкіПрома відэа «Марафон Налібакі» 2021
|
Portal di Ensiklopedia Dunia