Нараджэнне Маці Божай (Ляхаўцы)
Нараджэнне Маці Божай — абраз сярэдзіны XVII стагоддзя са Свята-Мікалаеўскай царквы ў в. Ляхаўцы, Маларыцкі раён. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. ПаходжаннеАбраз выяўлены 12-й і 33-й экспедыцыямі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у капліцы на могілках в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці[1]. Мастацтвазнаўца Надзея Высоцкая так узгадвае пра знаходку[2]:
Раскрыты ў Інстытуце «Рэстаўрацыя» А. М. Красіліным пад кіраўніцтвам С. В. Філатава ў 1979 годзе[1]. АпісаннеАбраз уключае ў выяўленчую тканіну яскравыя элементы бытавога, этнаграфічнага характару. Служанкі намаляваны ў строях беларускіх сялянак — андараках, кужэльных сарочках і гарсэтах са шнуроўкай. Асобныя дэталі ўбрання пакоя вабяць звычайнай прастатой: спавівальнік на дзіцячай калысцы, прошвы на падушках, разьбяныя ножкі стала. Дзякуючы дэталям, якія паказваюць на мясцовае паходжанне твора, абраз набывае значэнне ўзору, паводле якога ўвесь аналагічны яму жывапіс адносіцца да мясцовай школы[3]. Нягледзячы на жанравасць, абраз прасякнуты незвычайнай урачыстацю і асаблівай жыццесцвярджальнай сілай. У ім сцэна нараджэння дзіцяці пададзена адначасова і будзённа і вельмі святочна. Кампазіцыя ўключае ў сябе трапяткія жывыя канкрэтныя дробязі і разам з тым застаецца абагульнена-манументальнай. Архітэктурныя кулісы — масіўныя вежы — формамі і дэкорам нагадваюць рэнесансныя збудаванні. Яны выразна абмяжоўваюць месца дзеяння, але пакідаюць пэўную глыбіню сцэны. Аб рэнесансных традыцыях нагадвае і сакавіты разьбяны арнамент на фоне, які вызначаецца выразным рапортам і чаканеным малюнкам формы крына (стылізаванай лілеі), сцяблоў і завіткоў аканту[3]. Як і ў іншых вядомых абразах другой паловы XVI ст., захоўваюцца традыцыйныя іканапісныя прыёмы: перавага графічнага пачатку, рознамаштабнасць фігур, умоўнасць залатога арнаментаванага фону і, урэшце, спалучэнне розначасовага дзеяння ў адзіным сюжэце. Але разам з тым з’яўляюцца новыя нязвыклыя рысы, як, напрыклад, класічная яснасць і ўраўнаважанасць кампазіцыйных мас, гарызантальных і вертыкальных элементаў, колеравых рытмаў, а таксама блізкія да рэальных суадносіны чалавечых фігур і архітэктурных куліс. Здзіўляе наяўнасць на толькі адваротнай, але і прамой перспектывы. Своеасаблівым здаецца і мажорны каларыт, у якім пераважаюць плямы светлага кінавару і прыглушанага сіняга колеру, адцененыя золатам фону. Хаця трэба адзначыць, што ў гэтым абразе колер у цэлым, нягледзячы на мяккасць, больш інтэнсіўны, чым у падобных творах гэтага часу, што тлумачыцца яго больш познім паходжаннем[3]. Абраз асаблівасцямі кампазіцыйнай будовы, групоўкай сюжэтаў, характарам этнаграфічных элементаў і каларытам нагадвае фрэскі Троцкага замка[3]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia