Свята-Мікалаеўская царква (Ляхаўцы)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяНа могілках. Пабудавана ў 1835 г. з дрэва[1]. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохсценным зрубам пад вальмавым бляшаным дахам, вільчык якога завершаны фігурным двух'ярусным цыбулепадобным купалам. Лучковы цяслярскай работы ўваходны праём арганізаваны ў прыбудаваным нізкім прытворы пад двухсхільным дахам з крыжам на вільчыку. Інтэр'ер![]() У 1830-я гг. выкананы іканастас. Абразы 17 — 18 ст.: «Барыс і Глеб», «Узнясенне» (1783), «Тайная вячэра», «Зняцце з крыжа», «Маленне Іакіма і Анны» і «Георгій Перамоганосец» (1797). З царквы паходзіць самая ранняя з вядомых у Беларусі выяў «Нараджэння Маці Божай», якая спалучае традыцыйны варыянт іканаграфіі з фігурай праведнай Ганны, дзеў з дарункамі і сцэнай абмывання нованароджанай Марыі і сцэну «Ласканне Багародзіцы»[2]. Аўтар іконы — Маларыцкі майстар, якога адносяць да Заходнепалескай іканапіснай школы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia