Наталля Андрэеўна Каляда

Наталля Андрэеўна Каляда
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Андрэй Андрэевіч Каляда
Муж Мікалай Халезін
Прафесія тэатральны прадзюсар, драматург
Тэатр
Узнагароды
член ордэна Брытанскай імперыі Медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Андрэеўна Каляда (нар. 28 кастрычніка ?, Мінск) — беларуская і брытанская тэатральная прадзюсарка, драматург.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску, у сям'і беларускага літаратура- і тэатразнаўца Андрэя Каляды (1940-2022). У 1990-я гады ўдзельнічала ў праекце ўрада ЗША па скарачэнні ядзернага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі і ачышчэнні зямлі ад ядзернага паліва. Член групы маніторынгу па выкананні правоў чалавека. Першай у Беларусі была асуджана за размяшчэнне інфармацыі ў Інтэрнэце[1].

З сакавіка 2005 года адна з заснавальнікаў і дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра, а таксама аднайменнага штогадовага міжнароднага драматургічнага конкурсу. Сааўтарка п’ес «Пакаленне Jeans» і «Спасцігаючы каханне»[1].

19 снежня 2010 года была затрыманая ў Мінску па палітычных матывах, правяла ноч у прыёмніку-размеркавальніку[1].

У студзені-лютым 2011 года ўдзельнічала ў слуханнях «Рэпрэсіі ў Беларусі» ў Камітэце па міжнародных адносінах у Сенаце ЗША[1].

Сёння разам з мужам Мікалаем Халезіным пражывае ў Вялікабрытаніі[2][3].

Сям’я

У шлюбе з журналістам і сцэнарыстам Мікалаем Халезіным, з якім мае дзвюх дачок — Даніэлу і Машу.

Узнагароды

Узнагароджана трыма ўзнагародам Дзяржаўнага дэпартамента ЗША за асабістую мужнасць[1], медалём Францыска Скарыны (24 снежня 2024)[4]. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (2023)[5][6].

Крыніцы

  1. а б в г д sergeyelkin. С Днем рождения, Свободный театр!. sergeyelkin (29 сакавіка 2011). Праверана 30 снежня 2024.
  2. Vika Bulakhava.. Смысл существования Николая Халезина(недаступная спасылка). Russian Chicago (18 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  3. Доморощенные «свободотеатралы»(недаступная спасылка). COMPARTY.BY (18 мая 2014).
  4. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. Telegram. Праверана 30 снежня 2024.
  5. Сузаснавальніца «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай імперыі . Наша Ніва (4 лістапада 2023). Праверана 30 снежня 2024.
  6. Мікалай Халезін і Наталля Каляда ганараваныя званнем Ордэна Брытанскай імперыі . Наша Ніва (17 чэрвеня 2023). Праверана 30 снежня 2024.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya