Медаль Францыска Скарыны |
|
Краіна |
Беларусь |
Тып |
медаль |
Каму ўручаецца |
беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры |
Кім уручаецца |
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі |
Падставы ўзнагароджання |
за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа |
Дата заснавання |
2024 |
Статус |
уручаецца |
Медаль Францыска Скарыны — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
Медаль Францыска Скарыны ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры, за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа[1].
Разглядаецца як новы ўзор аднайменнай дзяржаўнай узнагароды. Паводле слоў стваральнікаў медаля, арыгінальныя медаль і ордэн Францыска Скарыны ў час прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі былі значна дыскрэдытаваныя. У парушэнне статутных дакументаў імі былі ўзнагароджаныя людзі, якія адкрыта варожа ставяцца да Беларусі і беларускай культуры, а таксама «некаторыя вульгарныя расійскія эстрадныя спевакі, што выглядае як абраза і здзек з Беларусі». Тыя асобы, якія былі ўзнагароджаны да лістапада 1996 года, калі Лукашэнка праз рэферэндум значна пашырыў свае прэзідэнцкія паўнамоцтвы, мусяць захаваць сілу сваіх узнагарод, а астатнія пасля верыфікацыі павінны будуць або страціць гэтыя ўзнагароды, або атрымаць узнагароды новага ўзору[2].
Спіс узнагароджаных
- 21 люты 2024[3]
- Вінцук Вячорка, мовазнаўца.
- Уладзімір Някляеў, грамадска-палітычны дзеяч, паэт, празаік.
- Эльжбета Смулкова, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі,
- Івонка Сурвіла, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
- Сяргей Шупа, перакладчык, журналіст.
- чатыры асобы ўзнагароджаны непублічна з меркаванняў бяспекі.
- 24 снежня 2024[4]
- Наталля Гардзіенка, аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары.
- Лявон Юрэвіч, грамадскі дзеяч, даследчык беларускай эміграцыі.
- Наталля Каляда, сузаснавальніца і выканаўчая дырэктарка «Беларускага свабоднага тэатра»
- Мікалай Халезін, беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Беларускага свабоднага тэатра»
- адна асоба ўзнагароджана непублічна з меркаванняў бяспекі.
- 22 студзеня 2025[5]
- Ніна Баршчэўская, заснавальніца беларускай службы Польскага радыё, доктар філалогіі, прафесарка Варшаўскага ўніверсітэта (узнагарода ўручана 23 сакавіка 2025 года на Замкавай плошчы ў Варшаве[6]).
Крыніцы
 |
---|
Крыжы | |
---|
Медалі | |
---|