Наталля Васілеўна Жызнеўская
Наталля Васільеўна Жызнеўская, па нараджэнні Сасноўская (13 снежня 1969, Сцяцкі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларуская паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі[1][2], выканаўца песень. БіяграфіяУ сям’і было дзевяць дзяцей, з якіх Наталля Жызнеўская самая малодшая. Бацька, Сасноўскі Васіль Рыгоравіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны працаваў у калгасе пастухом. Валодаў музычным інструментам — скрыпкай. Памёр у 1980 годзе. Маці, Сасноўская Марыя Пятроўна, працавала ў калгасе даяркай. Добра валодала словам і ведала шмат цікавых жыццёвых гісторый. Пайшла з жыцця ў 2014 годзе. У 1977 годзе Наталля Жызнеўская пайшла ў Пугачоўскую васьмігадовую школу, пасля заканчэння якой у 1985 годзе паступіла ў Мінскае культурна-асветніцкае вучылішча, дзе атрымала спецыяльнасці дырыжор самадзейнага аркестра народных інструментаў і клубны работнік. Адразу пасля заканчэння вучылішча з 1 жніўня 1988 года і па сённяшні дзень працуе загадчыцай Пугачоўскага сельскага дома культуры. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2022). Сям’яУ 1990 годзе выйшла замуж за Жызнеўскага Пятра Іосіфавіча. Два гады пражыла ў доме мужа ў вёсцы Караблі Валожынскага раёна. Там жа ў 1991 годзе нарадзіўся сын Мікалай. А ў 1992 годзе пераехалі сям’ёй жыць у вёску Пугачы. Дачка Марыя нарадзілася ў 1993 годзе. ТворчасцьПершыя крокі ў паэзію з’явіліся ў малодшым школьным ўзросце, дзе Наталля Жызнеўская спрабавала вершаванымі радкамі ўшанаваць цяжкую сялянскую працу сваёй матулі і вясковых жанчын. Пасля складала вершаваныя радкі для сяброў, а паступова з узростам і пра каханне. У 2013 годзе стала удзельніцай народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь», дзе першай настаўніцай мастацкага слова стала кіраўнік аб’яднання беларуская паэтка, журналістка, грамадскі дзеяч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч. Літаратурны дэбют у друку адбыўся 24 верасня 2013 года на старонках газеты «Працоўная слава», з рускамоўным вершам «Не упаду». Творчы вечар «Душа не ведае спакою» прысвечаны юбілейнай даце паэткі адбыўся 14 студзеня 2020 года ў раённым цэнтры культуры Валожына, на якім Наталля Жызнеўская, як аўтар-выканаўца прэзэнтавала ўласныя песні. У 2020 годзе ў выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў выдадзены першы паэтычны зборнік «Не ўпаду». Кніга вершаў і апавяданняў «Адно каханне на ўсё жыццё» пабачыла свет у 2021 годзе. Таксама ў тым жа годзе ўдзельнічаючы ў Міжнародным літаратурным конкурсе, які ладзіла асацыяцыя літаратараў «Содружество» (Расія) стала пераможцай і атрымала права на выданне паэтычнага зборніка «Счастливый билет» ў суаўтарстве з самабытным паэтам з Мінска Аляксандрам Кірдзеем. У 2022 годзе сумесна з паэткай са Славеніі Хрысцінай Анастасіяй Верас Брзын быў выдадзены двухмоўны электронны паэтычны зборнік «Созвучие сердец — поэзия любви». Паэтычны зборнік «У палоне пачуццяў» выдадзены ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 2023 годзе. Вершы Наталлі Жызнеўскай перакладзены на рускую, англійскую, узбекскую, славенскую, сербскую, украінскую, кыргызскую, таджыкскую мовы. ПублікацыіДрукавалася ў газеце «Працоўная слава», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Метамарфозы» (Беларусь 2021—2024 гг.), ў амерыканскай рускамоўнай газеце-часопісе «Жаночы шарм» (2020 г.). Суаўтар калектыўных зборнікаў «Помнім і жывём», «Ад каранёў ды кроны»(Беларусь). Друкавалася ў Міжнародных альманахах «Сонечны горад» і «Славянская ліра», у паэтычных зборніках «Вясновы настрой», «Віконца ў лета», «Просто люблю…» па выніках інтэрнэт-конкурсаў арганізаваных рэдакцыяй альманаха «Sun Sity» (Украіна2020-2021 гг.), у зборніках «Цвет настроения — детство», «Вечная весна» і «Золотая непогода, позолоченая грусть…» (Расія,), в альманахах «Крылья» (Расія. 2023 г.) і «Браславская обитель» (Беларусь, 2023 г.), у электорнным часопісе «Дружба народов» (Таджыкістан, 2024 г.). У 2024 годзе друкавалася ў газеце «Здоровье пенсионера», у літаратурным зборніку «Званоў перазвон» выдадзенам Выдавецкім домам «Звязда»[3], у зборніку песенных тэкстаў «Радзімы песенныя сцежкі», у міжнародным літаратурна-мастацкім альманаху «Литературное созвездие». Фіналіст па выніках Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Вечная весна» у намінацыі «Проза» (2020 г.) Намінант Міжнароднага музычна-паэтычнага фестывалю «Симфония поэзии без границ» (Расія, 2020 г.) Лаўрэат Міжнародных экспрэс- конкурсаў «Перакладаў» і літаратурнага конкурсу «Роза» праводзімых Міжнароднай асацыяцыяй літаратараў Балгарыі — Расіі — Сербіі.(2021) Лаўрэат 1-ай Міжнароднай паэтычнай прэміі «Содружество»(Расія), Пераможца Міжнароднага паэтычнага конкурсу «Летние мотивы», (Расія, 2021). Узнагароджана Дыпломам лаўрэта «Бирюзовый самородак» у намінацыі «Паэзія — Вершы» за цыкл «Стань звездою моей» Міжнароднай прэміі «Янтарный самородак» (Расія). Лаўрэат літаратурнай прэміі «Серебреный ДЮК» за кнігу «Не ўпаду» у Міжнародным літаратурна-мастацкім шматузроўневым конкурсе ім. Дэ Рышэлье за 2021 г.(Расія). Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia