Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч
Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч (18 кастрычніка 1953, Міхайлоўшчына, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць — 22 студзеня 2021, Валожын, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская паэтка, журналістка, грамадскі дзеяч. Член Беларускага саюза журналістаў (1985), Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998), Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005). Біяграфія![]() Скончыла Міхайлоўшчынскую сярэднюю школу (1970), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1975—1997 гадах працавала ў валожынскай раённай газеце «Працоўная слава». У 1997—2002 гадах узначальвала аддзел інфармацыі і работы з насельніцтвам Валожынскага райвыканкама. У 2004—2021 гадах працавала ў Валожынскім раённым цэнтры культуры кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь». З маладосці хварэла на бранхіяльную астму. З узростам хвароб стала болей, але паэтка шмат працавала. У пачатку студзеня 2021 года захварэла на COVID-19 і гаспіталізавана, праз ускладненні хваробы пераведзена ў рэанімацыю на штучную вентыляцыю лёгкіх. Памерла 22 студзеня 2021 года. Пахавана на Валожынскіх могілках. Творчасць![]() Першыя вершы, а іх Валянціна пачала пісаць з васьмігадовага ўзросту, былі надрукаваны ў 1969 годзе ў ашмянскай раённай газеце «Красное знамя». На абласным злёце маладых паэтаў Гродзеншчыны, дзе выступала на 130-годдзі з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, пазнаёмілася з паэтам Алегам Лойкам. Падчас вучобы ва ўніверсітэце адзін з вершаў Валянціны Гіруць надрукаваны ў калектыўным зборніку «Універсітэт паэтычны», дзе былі прадстаўлены творы ўсіх паэтаў, хто вучыўся ў гэтай навучальнай установе. Першая кніга Гіруць-Русакевіч «Я адкрываю вам душу» выйшла пад канец 1996 годзе ў серыі «Бібліятэка часопіса „Маладосць“». Да гэтага былі публікацыі ў часопісе «Полымя», газетах «Рэспубліка», «Народная газета», «Мінская праўда». У рэдакцыі валожынскай раённай газеты Гіруць-Русакевіч вяла «Літаратурную старонку», займалася з юнымі паэтамі ў літаратурным аб’яднанні «Рунь», якому ў 1997 годзе прысвоена званне народнага. Пазней выйшлі зборнікі вершаў «Пад зоркаю лёсу» (1999), «Мовай сэрца» (2008), «На нітцы часу» (2018); кнігі для дзяцей «Каляровыя вятры» (2011), «А ці ведаеце вы?» (2013). Тэматыка вершаў Гіруць-Русакевіч розная, але галоўная — любоў да Радзімы, людзей, якія жывуць побач, сяброў, блізкіх. Часта сустракалася з чытацкай аўдыторыяй у бібліятэках, школах, іншых установах. У 2009 годзе аўтабіяграфія Гіруць-Русакевіч увайшла ў кнігу аўтабіяграфій пісьменнікаў Беларусі «З росных сцяжын» (Мінск, «Мастацкая літаратура»). У 2024 годзе на вершы паэткі «Даруй матуля» запісаны відэаролік песні Уладзіміра Гаркушы валожынскай спявачкай Таццянай Бандарэнка.[1] Народнае літаратаратурна-мастацкае аб’яднанне «Рунь»![]() Літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Рунь» створана ў 1981 годзе, адным з заснавальнікаў была Валянціна Гіруць-Русакевіч. У 1997 годзе аб’яднанню прысвоена званне «народнага». З 2004 па 2021 гады Гіруць-Русакевіч з’яўлялася кіраўніком аб’яднання. У яго склад уваходзяць паэты і празаікі ўсіх узростаў. Сярод традыцыйных форм работы аб’яднання: вечары-партрэты, вечары-ўшанаванні, літаратурныя сустрэчы, прэзентацыі кніг, літаратурныя святы, экскурсіі і г. д. Пад кіраўніцтвам В. Гіруць-Русакевіч удзельнікі аб’яднання выдавалі ўласныя кнігі і калектыўныя зборнікі кніг. На 2022 год у аб’яднанні налічваецца 35 чалавек, сярод іх як члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, так і пачынаючыя аўтары. Пасля смерці паэткі, намаганнямі Наталлі Жылевіч, кіраўніцы народнага калектыву «Рунь», выдадзена кніга «Час задумацца», куды ўвайшлі многія ненадрукаваныя вершы Валянціны Гіруць-Русакевіч. Узнагароды
ПамяцьАлея памяці Валянціны Гіруць-Русакевіч — 8 кастрычніка 2021 года ў Міхайлоўшчыне высаджана алея імя Валянціны Гіруць-Русакевіч. Да пасадкі алеі далучыўся муж паэткі Рыгор Мікалаевіч Русакевіч, старшыня сельскага Савета Аляксандр Саванец, кіраўніца справамі Жанна Садоўская, кіраўніца народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» Наталля Жылевіч і яго ўдзельніцы; Зінаіда Гасціловіч, Людміла Садоўская і Марыя Мучынская. Творы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia