Наталля Пятроўна Ялавая
Наталля Пятроўна Ялавая (нар. 1968) — беларускі навуковец. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Прарэктар па выхаваўчай працы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. БіяграфіяДачка вядомага беларускага і савецкага хіміка Пятра Паўлавіча Строкача. Выпускніца сярэдняй школы № 21 г. Брэста. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Член Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 года намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Брэсцкай Вузаўскай выбарчай акругі № 10[1]. Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандра Лукашэнка28 кастрычніка 2020 года Наталля Ялавая, выконваючы даручэнне Аляксандра Лукашэнкі адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2], падпісала дакладную запіску пра адлічэнне студэнтаў БрДТУ за «неаднаразовае парушэнне ўмоў дагавораў аб падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, парушэнне Правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў БрДТУ»[3][4]. Сям’яПрацыУ сааўтарстве
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia